Здарэнні

«Сказаў таварышу: «Я сам дам рады». Футбаліст, які выратаваў жанчыну, расказаў, як усё адбылося

Кірыл Нехін, што гуляе ў клубе другой лігі «Агра-Пелішча», улетку выратаваў чалавека, што тануў. Кірыл адпачываў на пляжы ў Брэсце, калі здарылася гэта гісторыя.

Хлопец без ваганняў кінуўся ў ваду, каб выратаваць чалавека. Ён расказаў у інтэрв'ю Betnews пра абставіны гісторыі.

«Мы сабраліся ноччу кампаніяй на Красным Двары (прыгарад Брэста). Нас было чалавек 15. Пад раніцу мы з некаторымі сябрамі вырашылі пасядзець на лежаках, якія знаходзіліся каля берага. Там мы пазнаёміліся з іншай кампаніяй, якая адпачывала побач. Сядзелі, класна размаўлялі, усё было добра. А потым жанчына з той другой кампаніі вырашыла паплаваць у возеры. Плыве, плыве і сама не заўважыла, як адплыла метраў на 50 ад берага… І я ўжо зразумеў, што сама яна адтуль не выберацца: яе пачало кідаць — галава то пад вадой, то над вадой. І нічога не заставалася, як хутка плыць і ратаваць чалавека. Увогуле не думаў, што калі-небудзь апынуся ў падобнай сітуацыі», — кажа Кірыл.

Кірыл не толькі футбаліст, але і настаўнік фізкультуры ў школе, плаваць навучыўся ў школе. вучылі плаванню ва ўніверсітэце на факультэце фізічнага выхавання. 

Ён кажа, што спачатку паплыў не ён, а яго знаёмы Ігар, які першы гэта ўбачыў.

«Ён па целаскладзе такі худзенькі, і яму самому было цяжка. А следам плыў я. Я Ігару сказаў: «Плыві на бераг, я сам дам рады», — зазначыў хлопец.

Кірыл адзначае, што сваякі не чакалі ад яго такога самаадданага ўчынку, але сам сябе героем не адчувае.

Яго каманда «Агра-Пелішча» гуляе ў Камянцы — у другой лізе чэмпіянату Беларусі. Зараз выйшла ў другі этап і спрабуе пазмагацца за павышэнне ў класе.

«Жыхары Камянца [на матчы] прыходзяць, з Брэста людзі прыязджаюць. Плюс сем'і футбалістаў. Калі мы гуляем на штучным полі, то ў сярэднім прыходзіць па 50 чалавек. Калі на натуральным — чалавек 120», — кажа ён.

Асноўная яго праца — настаўнік фізкультуры ў школе.

«Булінгу няма. У мяне ўрокі праходзяць пры дысцыпліне. Дзеці ведаюць, чаго я ад іх хачу, і гэта выконваюць. Усім усё падабаецца. Далёка не ўсе ведаюць, што я гуляў у «Руху», быў капітанам дубля «Дынама» Брэст. Але ёсць і тыя, хто ведае, цікавіцца тым жа ФК «Агра-Пелішча. Пытаюцца парады. Для тых, хто ведае, — напэўна, крута, што я футбаліст», — зазначыў Кірыл.

— Што вучні сказалі, даведаўшыся пра ваш гераічны ўчынак?

— Сказалі: «Кірыл Дзмітрыевіч, вы, вядома, малайчына». Мне прыемна.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін памілаваў блогерку Лерчак з чацвёртай стадыяй раку

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Старадарожскім раёне

Маці пакінула сына з 13‑гадовай дачкой суседзяў — хлопчык загінуў9

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп6

«Ты мудры давала адказ». Гурт «Дразды» прэзентаваў кліп «Бабуля»6

Украіна не ўваходзіць у парадак дня сустрэчы Пуціна, Трампа і Сі3

SpaceX адмовілася ад спробы злавіць ніжнюю ступень ракеты Starship, але яшчэ можа паспрабаваць злавіць верхнюю3

«Я нарадзіла маленькую прынцэсу». Кумір міленіялаў Аўрыл Лавінь упершыню стала мамай у 42 гады

Што знайшлі ў вязніцы Крэўскага замка, дзе ў 1382‑м задушылі Кейстута? Яна была пахаваная пад заваламі пасля штурму Свідрыгайлы амаль 600 гадоў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

У Беларусі ўсё больш машын у продажы. Старыя карчы яшчэ складаней прадаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць