Грамадства2020

Беларуска нарадзіла тройню — усе дзяўчынкі. Цяпер просіць у Лукашэнкі кватэру ў Мінску, бо Год беларускай жанчыны

Менш чым за суткі зварот 25‑гадовай Ангеліны Камінскай сабраў 3,5 мільёна праглядаў, а ў «Маці і дзіця» адміністрацыя ўжо стаіць на вушах.

Раней Ангеліна працавала медсястрой у рэанімацыі ў мінскай радзільні №1, а таксама рабіла торты на замову. А 28 жніўня яна стала адразу шматдзетнай маці. На 35 тыдні беларуска нарадзіла трох дзяўчынак вагой 2130, 2050 і 1940 грамаў. Назвалі іх Стэфанія, Ясенія і Ева. 

Ангеліна Камінская. Скрыншот відэа ў інстаграме

У сваім блогу ў інстаграме Ангеліна распавядае, што не рабіла ЭКА, а цяжарнасць наступіла натуральным шляхам. Паколькі дзяўчынкі нарадзіліся неданошанымі, то першы час дзве з іх былі ў рэанімацыі пад наглядам медыкаў.

Ангеліна з мужам Станіславам

Цяпер усе дочкі ўжо разам з маці ў РНПЦ «Маці і дзіця». Учора Ангеліна запісала відэазварот да Лукашэнкі. Пачала з падзякі за тры «бацькавыя кашулі», якія атрымала ў падарунак (сёлета ў межах акцыі «Трэці — бацькаў» пры нараджэнні трэцяга дзіцяці ўручаюць драўляны куфар з ільняной кашуляй і раздрукаванай легендай).

Скрыншот відэа ў інстаграме Ангеліны

Маладая маці кажа, што, паколькі ў год Беларускай жанчыны падарыла краіне трох цудоўных жанчын, яна можа і «абнаглець». Ангеліны ўставіла ў ролік відэа, у якім Лукашэнка кажа: «Дарагія жанчыны! Нарадзіце трэцяга малога і патрабуйце ад мяне што заўгодна». 

Таму Ангеліна вырашыла паспрабаваць скарыстацца прапановай. 

«У сувязі з гэтым я вельмі-вельмі хачу вас папрасіць для нашай маленькай, але такой ужо вялікай сям'і жытло ў горадзе Мінску. Таму што наша маладая сям'я, на жаль, яшчэ не паспела абзавесціся жыллём. Для таго, каб дзяўчынкі раслі ў камфорце і дастатку, гэта будзе вельмі-вельмі дарэчы». 

Відэа стала вірусным, набрала менш чым за суткі 3,5 мільёна праглядаў і каля 300 тысяч лайкаў. 

Праўда, пасля гэтага на Ангеліну абрынулася як хваля падтрымкі (усё ж складана ў адзін момант стаць маці адразу для трох дзяцей — тым больш неданошаных), так і крытыкі. Нехта лічыць, што не трэба было звяртацца да Лукашэнкі — маўляў, усе належныя льготы сям'я б і так атрымала, а цяпер можа здарыцца, што кагосьці іншага ў чарзе пасунуць.

У РНПЦ «Маці і дзіця» тым часам уся адміністрацыя стаіць на вушах. А па тым, як старанна цяпер усё перамываюць і прыбіраюць, можна зразумець, што чакаюць гасцей на высокіх пасадах.

Каментары20

  • Питон
    11.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • крутить гуся
    11.09.2026
    [Рэд. выдалена]
  • незалік
    11.09.2026
    раз трэці яго, чаму не Аляксандрай назвала?

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць