Грамадства

Хто той Мацвей з Наваполацка, якога ў Расіі асудзілі да 25 гадоў за падрыхтоўку тэракта

25‑гадовага Мацвея Кітава абвінавацілі ў супрацоўніцтве з украінскімі спецслужбамі і спробе падарваць ваенкамат у Новарасійску.

Мацвей Кітаў. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Мацвей Кітаў нарадзіўся 13 лютага 2000 года ў Наваполацку. У родным горадзе ён скончыў політэхнічны каледж.

У 2023‑м годзе Кітаў выправіўся на працу ў Расію. Мяркуючы па тэлефонных кніжках і рэгістрацыях, хлопец працаваў там адміністратарам, кур'ерам у дастаўцы і менеджарам.

З паведамленняў у тэлеграм-чатах бачна, што Мацвей захапляўся азартнымі гульнямі. Ён пастаянна пісаў у чаты анлайн-букмекера 1win, дзе абмяркоўваў папаўненне балансу праз карты, спосабы адыграць бонусы, выпадзенне аўтаматаў, а таксама завісаў у камп'ютарных клубах і цікавіўся крыптапраектамі.

Паводле версіі расійскага следства, у снежні 2024 года ў Краснадары беларус праз інтэрнэт-месенджары пагадзіўся супрацоўнічаць з украінскай спецслужбай. Яму нібыта даручылі збіраць звесткі пра вайскоўцаў і караблі Чарнаморскага флоту, а пры канцы лютага 2025 года накіравалі падарваць самаробнай выбухоўкай пункт адбору на кантрактную службу ў Новарасійску. Кітаў забраў з тайніка пакет з 2,5 кілаграма выбухоўкі і перанёс у іншую схованку, пасля чаго яго схапілі расійскія сілавікі.

На судзе беларус цалкам прызнаў сваю віну і расказаў, што на выкананне гэтага задання быццам паспеў атрымаць ад куратара $805. 

У выніку расійскі суд прысудзіў хлопцу ашаламляльны тэрмін: 25 гадоў пазбаўлення волі (з іх першыя пяць гадоў — у турме, а рэшту — у калоніі строгага рэжыму).

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць