Грамадства

У Талачынскім раёне зноў выставілі на продаж сядзібу Цюндзявіцкіх

На электронны аўкцыён ужо не першы раз выставілі закінутую старадаўнюю сядзібу Цюндзявіцкіх у вёсцы Галошава Талачынскага раёна. Пачатковы кошт гістарычнага аб’екта складае ўсяго адну базавую велічыню — 45 рублёў.

Фота: et.butb.by

Двухпавярховы цагляны будынак плошчай 621 квадратны метр пабудавалі ў класічным стылі ў 1897 годзе. Праект распрацаваў сам уладальнік сядзібы, які быў інжынерам. Будынак размешчаны на беразе возера і мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

З гэтым месцам звязана легенда пра знакаміты «маскоўскі скарб». Паводле падання, падчас адступлення французскай арміі ў 1812 годзе менавіта тут маглі схаваць награбленае золата Напалеона.

У савецкі час у сядзібным доме працавала сельская школа. Аднак з канца 1990‑х гадоў будынак пустуе і паступова разбураецца.

Нягледзячы на сімвалічную пачатковую цану, будучаму ўладальніку давядзецца адразу кампенсаваць амаль 4,8 тысячы рублёў спадарожных выдаткаў, звязаных з арганізацыяй аўкцыёну і падрыхтоўкай дакументаў.

На працягу 30 дзён пасля набыцця неабходна будзе падпісаць ахоўнае абавязацельства. Новы ўладальнік павінен будзе цалкам адрэстаўраваць гістарычны аб’ект не пазней чым за тры гады.

Зямельны надзел плошчай 0,77 гектара перадаецца ў бясплатную арэнду на 50 гадоў. Выкарыстоўваць комплекс дазволена толькі для культурна-асветніцкай дзейнасці або аграэкатурызму.

Заяўкі на ўдзел у аўкцыёне прымаюцца да 18 верасня. Электронныя таргі на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць» прызначаныя на 23 верасня.

Гэта ўжо не першы раз, калі гэтая сядзіба выстаўляецца на продаж з аўкцыёну. Раней яе беспаспяхова спрабавалі прадаць у студзені гэтага года. А ў 2021 годзе яна фігуравала ў спісе аб'ектаў, прызначаных пад знос.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Усе навіны →
Усе навіны

Мост на «Ждановічах» ужо асфальтуюць. Што адбываецца на будоўлі?1

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары24

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

«Больш за 10 чалавек выехалі ў Еўропу — і гэта толькі з майго аддзялення». Рэаніматолаг з райцэнтра шчыра апісаў будні беларускай медыцыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць