Свет22

У 22 гады памерла пераможца апошняга конкурсу «Міс Аўстрыя». Яна перанесла 7 аперацый на сэрцы

«Міс Аўстрыя» Люсія Сісіч памерла ў 22 гады. Пра яе смерць паведаміла арганізацыя Mission Austria, якая ладзіць нацыянальны конкурс прыгажосці. 

Люсія Сісіч

Арганізатары конкурсу назвалі Люсію «цудоўнай маладой жанчынай» і выказалі спачуванні яе сям’і, сябрам і блізкім.

Вядома, што Сісіч з нараджэння мела праблемы з клапанамі сэрца і неаднаразова адкрыта расказвала пра сваё здароўе. Першую аперацыю на адкрытым сэрцы ёй зрабілі неўзабаве пасля нараджэння. Да 2024 года яна перанесла пяць аперацый.

Асабліва цяжкім стаў 2017 год, калі падчас аперацыі 13‑гадовую Люсію давялося рэанімаваць. Пасля ўскладненняў яна каля пяці месяцаў знаходзілася ў бальніцы і зноў вучылася хадзіць. Аднак няма пацверджання, што менавіта захворванне сэрца стала непасрэднай прычынай яе смерці.

Летам 2025 года Сісіч перанесла шостую сур’ёзную аперацыю. Паводле яе слоў, умяшанне спатрэбілася тэрмінова праз інфекцыю. У верасні таго ж года ёй зрабілі сёмую аперацыю на сэрцы.

Пасля апошняга ўмяшання Люсія казала, што вельмі шчаслівая і спадзяецца на некалькі гадоў зрабіць перапынак у лячэнні. Яна таксама хацела дапамагаць дзецям, якія сутыкнуліся з падобнымі праблемамі са здароўем.

У студзені 2024 года ўраджэнка Вены атрымала тытул «Міс Вена». 10 верасня таго ж года яна перамагла ў фінале конкурсу «Міс Аўстрыя», які праходзіў падчас Vienna Fashion Week. На той момант ёй было 20 гадоў. Сісіч вучылася на выкладчыцу і займалася падтрымкай людзей з захворваннямі сэрца.

Пасля конкурсу 2024 года новы нацыянальны конкурс не праводзіўся, таму Люсія Сісіч заставалася дзейнай «Міс Аўстрыя» да сваёй смерці.

Апошнюю публікацыю ў Instagram яна размясціла 12 жніўня. На апублікаваных фотаздымках дзяўчына пазіравала ў залатой сукенцы.

Каментары2

  • čoms
    10.09.2026
    R.I.P
  • Док
    10.09.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус не зразумеў, чаму яму вярнулі толькі 75% кошту білетаў на канцэрт1

Выкладчыца з Харкава, якая паехала да бацькоў у Крым, памерла ва Уладзікаўказе3

Польская пракуратура шукае 22‑гадовага Данілу з Бабруйска — падазраюць у махлярстве3

Памёр роўпджампер, які сарваўся месяц таму з вышкі 40 метраў пад Мінскам

З мінскай міліцыі звольніўся найлепшы супрацоўнік падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі — і адкрыў сваю IT-кампанію15

Беларускі воблачны правайдар ActiveCloud паведаміў пра сур'ёзны збой праз кібератаку

У Мінску бабры перайшлі ў атаку на дрэвы8

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць