Санкцыі знятыя ў дачыненні да Таццяны Пратаповіч.

Упраўленне па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў ЗША выключыла грамадзянку Беларусі з санкцыйнага спісу, піша Reform.news.
Санкцыі знятыя ў дачыненні да Таццяны Пратаповіч. Яна была ўключаная ў спіс як дырэктарка кіпрскай кампаніі Centuronic Ltd у красавіку 2024 года.
У заяве амерыканскага Мінфіна тады гаварылася, што Centuronic з'яўляецца часткай сеткі іракскай кампаніі Black Shield Company for General Trading, якая належыць прадпрымальнікам Саміру Райі і Махамаду Дэйры.
Кампанія займалася продажам зброі, якую набывала, у тым ліку, у беларускага вытворцы стралковай зброі «Кідма Тэк», які знаходзіцца пад санкцыямі.
Прычыны выключэння Пратаповіч з санкцыйных спісаў не называюцца.
Каментары