Грамадства11

Леў Міхееў будзе прасіць прытулку ў Арменіі

Беларускі палітуцякач Леў Міхееў, якога на мінулым тыдні пасля затрымання выслалі з Грузіі ў Арменію, будзе прасіць прытулку ў гэтай краіне. Пра гэта выданню «Позірк» паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.

Леў Міхееў. Фота Рамана Кісляка

Паводле слоў Рамана Кісляка, Міхееву ўжо ўдалося знайсці адносна недарагое жыллё, і цяпер ён паступова ўладкоўвае свой побыт. Пры гэтым цэны арэнды ў Арменіі апошнім часам прыкметна выраслі праз прыезд грамадзян Расіі, якія асцерагаюцца новай хвалі мабілізацыі для вайны супраць Украіны.

У Арменіі Міхеева таксама затрымалі, паколькі ён знаходзіцца ў базе вышуку СНД па запыце Мінска. Аднак неўзабаве яго вызвалілі. Арменія не выдае іншаземцаў, якіх на радзіме пераследуюць па палітычных матывах.

Пасля 2020 года Грузія стала адной з краін, куды пераязджалі беларусы, якія сутыкнуліся з пераследам або асцерагаліся рэпрэсій на радзіме. У краіне можна знаходзіцца без візы да 365 дзён запар.

Аднак за ўвесь гэты час грузінскія ўлады не задаволілі ніводнага хадайніцтва беларусаў аб наданні прытулку. Міхееў беспаспяхова дамагаўся яго на працягу пяці гадоў. Канчаткова яму адмовілі 29 чэрвеня 2026 года, вынікае з паведамлення Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі.

Арменія ж, у адрозненне ад Грузіі, дае прытулак грамадзянам Беларусі.

Каментары1

  • Неполная инфа
    01.10.2026
    В статье НН о Михееве про все - про высокие цены на жилье в Армении, про власти Грузии, которые не дают убежища беларусам, и в частности Льву Михееву, но нет про то, кто такой Михеев, и почему мы должны за него переживать. А ведь он давний активист, и пострадал от луки неоднократно, и в 20-м, и в 20201-м году.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна атакавала ракетамі расійскі завод у Ліпецкай вобласці1

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць