Свет1818

Прэм'ер-міністр Балгарыі заклікаў Еўропу пайсці на саступкі Пуціну

Прэм’ер-міністр Балгарыі Румен Радзеў заявіў, што Еўропе варта перагледзець суадносіны вайсковых, эканамічных і дыпламатычных інструментаў і надаць больш увагі дыпламатыі ў дачыненнях з Расіяй. Паводле яго слоў, гэта неабходна для зніжэння рызыкі ядзернага канфлікту і спынення вайны ва Украіне, піша Euronews.

Румен Радзеў. Фота: AP Photo/Sergei Grits

Выступаючы на саміце Euronews па пытаннях абароны і космасу, Радзеў заявіў, што Еўропа павінна ўлічваць найгоршы магчымы сцэнар і ацэньваць рызыкі. Ён адзначыў, што цяпер робіцца спроба дасягнуць звычайнай вайсковай перамогі над найбуйнейшай ядзернай дзяржавай, але неабходна ўлічваць наяўнасць у Расіі ядзернай зброі.

Паводле слоў балгарскага прэм’ера, патэнцыял дыпламатыі яшчэ не вычарпаны, таму еўрапейскім краінам варта больш актыўна выкарыстоўваць дыпламатычныя каналы. Радзеў заявіў, што Расія можа паспрабаваць выкарыстаць сваю «ядзерную карту», калі палічыць сябе аслабленай або загнанай у кут.

Радзеў таксама нагадаў, што ў ліпені Балгарыя заявіла пра выхад з кааліцыі краін, якія выступаюць за працяг фінансавай і вайсковай падтрымкі Украіны. Ён раскрытыкаваў далейшыя пастаўкі зброі Кіеву, заявіўшы, што канчатковая архітэктура міру будзе вызначацца дыпламатыяй, а не пастаўкамі ўзбраенняў. Паводле яго слоў, неабходна адкрываць каналы камунікацыі і больш прыслухоўвацца адзін да аднаго.

Пры гэтым балгарскі прэм’ер раскрытыкаваў і ваяўнічыя заявы расійскага кіраўніцтва, але заклікаў еўрапейскіх лідараў улічваць магчымыя наступствы далейшай эскалацыі.

Раней Румен Радзеў таксама заяўляў пра немагчымасць перамогі Украіны над Расіяй і выступаў супраць некаторых санкцый. Сярод іншага ён крытычна ставіўся да санкцый супраць патрыярха Кірыла і кіраўніка «Лукойла» Вагіта Алекперава.

Заявы балгарскага прэм’ера прагучалі на фоне новых папярэджанняў з боку Расіі наконт сітуацыі вакол Калінінградскай вобласці. Расійскія дыпламаты ў некалькіх еўрапейскіх краінах абвінавацілі НАТА ў эскалацыі напружанасці і заявілі, што магчымую агрэсію супраць рэгіёна Расія сустрэне максімальна моцным адказам, у тым ліку з выкарыстаннем ядзернай зброі. Паводле паведамленняў, падобнае папярэджанне было таксама накіраванае НАТА па закрытых дыпламатычных каналах.

Каментары18

  • čoms
    30.09.2026
    Ідзі ты...па курсу рускага карабля!
  • понятно
    30.09.2026
    орбанами, земля Европейская полнится и родит их в изобилии...
    Через год, в ЕС, у власти будут только орбаны...
  • Axel Justas
    30.09.2026
    Добра. Давайце, напрыклад, выкінем Балгарыю з НАТА ды аддадзім расеі ісконна рускую Сафійскую вобласць.

Цяпер чытаюць

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў6

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Загінуў гендырэктар Данецкай чыгункі1

Калісьці абыгрывалі БАТЭ, а цяпер гуляюць без заробкаў. Як жывуць «Крумкачы»2

Пенсіянер ужо 22 гады выплачвае кампенсацыю п’янаму раварысту, якога збіла ягоная дачка. Стаміўся і просіць Лукашэнку ўмяшацца12

Двое 17‑гадовых і 16‑цігадовы загінулі ў начной аварыі ў Лельчыцкім раёне3

Што адбываецца ў Польшчы: «дзяржаўны пераварот» ці «аднаўленне вяршэнства права»22

Прэзідэнт Польшчы выступіў са зваротам пасля спробы «захопу» Трыбунала8

Жанчыны ўсё часцей адмаўляюцца ад альфа-самцоў29

Навукоўцы не давалі павукам спаць. Наступнай ноччу тыя пачалі «адсыпацца» амаль як людзі3

У ЗША ўхвалілі продаж Украіне 500 ракет Patriot18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў6

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць