Свет88

«Прагрэсіўная Балгарыя» ўчыстую перамагла на выбарах. Генерал Радзеў супакойвае: Працягнем еўрапейскі шлях, але крытычна

Пасля пяці гадоў палітычнага бязладдзя, за час якіх адбыліся 8 выбараў запар, бо палітыкам не ўдавалася сфармаваць стабільнай кааліцыі, 19 красавіка ў Балгарыі вызначыўся адназначны пераможца. Левацэнтрысцкая, еўраскептычная і памяркоўна русафільская кааліцыя «Прагрэсіўная Балгарыя» атрымае абсалютную большасць у парламенце.

Румен Радзеў, экс-прэзідэнт і лідар «Прагрэсіўнай Балгарыі», 19 красавіка 2026. AP Photo / Valentina Petrova

Датэрміновыя парламенцкія выбары ў Балгарыі цалкам змянілі палітычны ландшафт у краіне. Апошнія пяць гадоў усе ўрады ў гэтай краіне або былі трохпартыйнымі, або не мелі большасці ў парламенце. На гэты раз новаствораны левацэнтрысцкі блок «Прагрэсіўная Балгарыя» атрымаў 45% галасоў. Гэта дасць яму каля 130 месцаў з 240 у Нацыянальным сходзе.

Дзве правацэнтрысцкія партыі, адна больш кансерватыўная і мае рэпутацыю карумпаванай, другая ліберальная і рэфармісцкая, набіраюць прыкладна па 13% галасоў кожная. Яшчэ 7% — у цэнтрысцкай партыі мусульманскай меншасці, а 4% — у прарасійскіх ультранацыяналістаў.

Новы ўрад мае ўзначаліць лідар «Прагрэсіўнай Балгарыі» Румен Радзеў. Ён не цёмны конік у балгарскай палітыцы. Амаль 10 гадоў, два тэрміны, ён быў прэзідэнтам краіны. На гэтую пасаду ён прыйшоў з войска, дзе дарос да генерал-маёра авіяцыі.

Пасля выбараў Румена Радзева журналісты спыталі пра асноўныя кірункі яго будучага ўрада.

Вось што цытуюць балгарскія інфармацыйныя агенцтвы. На пытанне журналіста «Асашыэйтэд прэс» «Што азначаюць вынікі галасавання для будучыні Балгарыі і яе адносін з Еўрапейскім саюзам і Расіяй», Радзеў адказаў наступным чынам:

«Балгарыя прыкладзе намаганні для працягу свайго еўрапейскага шляху. Але каб была моцная Балгарыя ў моцнай Еўропе, неабходныя крытычнае мысленне і прагматызм, бо Еўропа стала ахвярай уласнай амбіцыі быць маральным лідарам у свеце, які цяпер без правілаў. Таму цяпер Еўропе сапраўды патрэбныя крытычнае мысленне, прагматычныя дзеянні і добрыя вынікі, асабліва пры будаўніцтве новай архітэктуры бяспекі. Трэба прыкласці сур’ёзныя намаганні і для аднаўлення сваёй індустрыяльнай моцы і канкурэнтаздольнасці. Менавіта гэтым Балгарыя ўнясе найбольшы ўклад у сваю еўрапейскую місію».

На пытанне іншага СМІ «Што будзе першым, што вы зробіце як прэм’ер-міністр?», лідар «Прагрэсіўнай Балгарыі» заявіў, што перад нашай краінай стаяць вельмі важныя задачы. Першая — абранне новых членаў Вышэйшай судовай рады, якія, у сваю чаргу, павінны прызначыць наступнага генеральнага пракурора.

Яго таксама спыталі пра адносіны з Расіяй. У сувязі з гэтым ён сказаў, што яны павінны грунтавацца на ўзаемнай павазе, а балгары павінны паважаць сваю гісторыю і, у прыватнасці, ролю Расіі ў нашым вызваленні.

«А сучасныя адносіны павінны грунтавацца на практычным падыходзе, асабліва ў тым, што тычыцца эканомікі і бяспекі. Веру, што будуць зроблены крокі адносна сувязяў паміж Еўропай і Расіяй на аснове пагаднення аб бяспецы. Гэта надзвычай важна для нашай будучыні», — заключыў Радзеў.

«Спытайце прэзідэнта Францыі Макрона, спытайце прэм’ер-міністра Бельгіі, канцлера Мерца і іншых лідараў, якія сказалі, што дыялог павінен вярнуцца. Еўропа павінна думаць, як яна будзе гарантаваць сабе рэсурсы, бо без энергетычных рэсурсаў не можа быць канкурэнтаздольнасці», — заявіў лідар «Прагрэсіўнай Балгарыі».

Пасля гэтага прыляцела рэакцыя з боку Масквы. «Безумоўна, словы і спадара Радзева, і некаторых іншых еўрапейскіх лідараў аб гатоўнасці вырашаць праблемы праз прагматычны дыялог з Расійскай Федэрацыяй успрымаюцца намі станоўча», — сказаў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў. І ўдакладніў, што яшчэ рана гаварыць пра прыкметы зменаў у агульнаеўрапейскіх настроях у дачыненні да Расіі, адказваючы на пытанне, ці адкрые перамога Радзева ў Балгарыі і іншыя падзеі магчымасць для «пацяплення» ў расійска-еўрапейскіх дачыненнях.

Балгарыя з яе 6, 5‑мільённым насельніцтвам, перажыла моцны эканамічны спад і ўсплёск карупцыі ў 1990—2000-х, але яна за апошняе дзесяцігоддзе зазнала добрыя тэмпы эканамічнага росту. Яна ўсё яшчэ застаецца самай беднай у Еўрасаюзе, але і па ВУП на душу насельніцтва ў парытэце пакупніцкай здольнасці, і па сярэдніх заробках ужо абышла Беларусь. З 1 студзеня 2026 года Балгарыя перайшла на еўра. 

Больш пра палітычныя расклады ў Балгарыі ў вялікім аналізе: Эксперты не чакаюць ад Радзева рэзкіх крокаў

Каментары8

  • 123
    20.04.2026
    Можна сказаць, што ў Балгарыі перамог іх Бабарыка.
  • Кравец
    20.04.2026
    Прагрэсіўная? Левацэнтрысцкая? Русафільская?

    Як бабарыканская партыя Вместе.
  • козл
    20.04.2026
    лучшэ лукашэнка

Цяпер чытаюць

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Усе навіны →
Усе навіны

На дах школы ў Смалявіцкім раёне зляцеліся паўтара дзясятка буслоў ВІДЭА

Сілавікі сцвярджаюць, што затрымалі двух мужчын за галасаванне на выбарах у КР. Але ці можна гэтаму верыць?19

Беларусы іранізуюць з інтэрв’ю былога кіраўніка польскай разведкі36

«Уключыце святло». Кубінцы пратэстуюць супраць уладаў на фоне поўнага блэкаўту2

У Свяцку пад Гроднам адкрылі рэканструяваныя залы ў мясцовым палацы. На адкрыццё прывезлі кіраўніцу расійскага Цэнтрабанка5

Сі Цзіньпін заклікаў Трампа да асцярожнасці ў пытанні Тайваня праз рызыку канфлікту паміж ЗША і Кітаем

75‑гадовы архіепіскап БПЦ папрасіўся на спачын — але яму дазволілі застацца

Статкевіч: Масавыя афіцыйныя сцягі толькі нагадваюць пра тыя, што былі на іх месцы11

Ціханоўская, Калеснікава і Цапкала паўтарылі сваё легендарнае фота ліпеня 2020 года3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць