Свет55

ЗША і Еўропа не спадзяюцца дамовіцца з Пуціным і рыхтуюцца да працяглай вайны

Амерыканскія і еўрапейскія чыноўнікі лічаць, што вайна ва Украіне можа працягнуцца як мінімум да 2027 года. Паводле інфармацыі крыніц агенцтва Bloomberg, апошняя спроба аднавіць перамовы з Крамлём не прынесла істотнага выніку.

Стывен Уіткаф і Джарэд Кушнер з Уладзімірам Пуціным у Крамлі 5 верасня 2026 года. Фота: Kremlin Press Office/Anadolu via Getty Images

Візіт спецпасланнікаў ЗША Джарэда Кушнера і Стывена Уіткафа ў Маскву і Кіеў не прывёў да прарыву. Пасля трохгадзіннай сустрэчы з імі Уладзімір Пуцін, паводле еўрапейскіх крыніц, не засведчыў гатоўнасці змяніць сваю пазіцыю і можа ўзмацніць удары па Украіне з набліжэннем зімы.

Адзін з суразмоўцаў Bloomberg сцвярджае, што Расія ў найбліжэйшыя шэсць месяцаў можа ўзмацніць атакі на ўкраінскую энергетыку і сістэмы цеплазабеспячэння, а таксама гібрыдныя атакі супраць еўрапейскіх краін. У Крамлі разлічваюць палепшыць свае пазіцыі да вясны і пазбягаюць сур'ёзных перамоў да таго часу.

Магчымыя расійска-ўкраінскія перамовы пры ўдзеле ЗША могуць адбыцца пасля вераснёўскіх выбараў у Дзяржаўную думу ў Расіі, аднак крыніцы Bloomberg сумняваюцца, што яны прывядуць да мірнага пагаднення.

На гэтым фоне Еўропа рыхтуецца павялічваць вайсковую падтрымку Украіны. Вялікабрытанія абвясціла пра новы пакет дапамогі на 100 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Міністр абароны Германіі Борыс Пісторыус заявіў, што Берлін тэрмінова перадасць Украіне ракеты для сістэм Patriot са сваіх запасаў, назваўшы падрыхтоўку краіны да зімы галоўным прыярытэтам.

Каментары5

  • раманаўская імерыя ў 1917
    08.09.2026
    як i раманаўская імерыя ў 1917...
  • барадзед
    09.09.2026
    навошта лёталі, трэці год лётаюць, дурачкі нейкія
  • %
    09.09.2026
    Жора, а ці знішчаюць украінцы энэргетычныя аб'екты - ЦЭЦ, электрастанцыі і г.д. у Масковіі? Наколькі вядома - не. І магчыма нават не маюць дазволу на гэта ад хаўрусьнікаў, магчыма пакуль што. Тое што знішчаюць нафтаперапрацоўчыя заводы, сховы мазута і паліва - гэта факт і гэта добра. Але на тым ўсе. А гэтыя азоны і вайлдберысы да холаду ў кватэрах дачыненьня не маюць. Нават у Белгарадзе няма такой катастрофы як у Харкаве.

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі12

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Дэніэл Рэдкліф прызнаўся, што наўрад ці будзе глядзець новага «Гары Потэра»

Ультыматум Мерца аб дапамозе Украіне ў абмен на бюджэт адхілілі чатыры краіны ЕС7

У Архангельскай вобласці абрынуўся пралёт вельмі важнага чыгуначнага моста. Па ім якраз ішоў грузавы цягнік7

У Гомелі судзілі падлеткаў-закладчыкаў, якія падчас суда трымаліся за рукі і ўсміхаліся4

«Я ўбачыла жанчыну нестандартнай прыгажосці». Ганна Бонд заступілася за «быхаўскую Мадонну»23

У маскоўскім інстытуце, якім кіруе сябар Пуціна, сабралі пажылых малпаў для стварэння «эліксіру даўгалецця»13

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт11

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі12

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць