Свет1010

Уіткаф і Кушнер запэўнілі Зяленскага, што Пуцін гатовы да перамоў

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пасля сустрэчы са спецыяльнымі прадстаўнікамі Дональда Трампа заявіў у інтэрв'ю выданню Axios, што атрымаў ад іх паведамленне пра гатоўнасць Расіі вярнуцца да перамоў.

Фота: прэс-служба Офіса прэзідэнта Украіны

6 верасня ў Кіеве Зяленскі сустрэўся са Стывам Уіткафам і Джарэдам Кушнерам. Напярэдадні яны правялі сустрэчу ў Маскве з Уладзімірам Пуціным.

Па словах Зяленскага, амерыканскія прадстаўнікі перадалі, што расійскі бок гатовы абмяркоўваць далейшае прасоўванне перамоўнага працэсу.

Аднак украінскі прэзідэнт застаецца адносна гэтага скептычным, бо дзеянні Расіі на фронце і ўзмацненне атак не выглядаюць як падрыхтоўка да кампрамісу.

Разам з тым пасля размоў з Уіткафам і Кушнерам Зяленскі зрабіў выснову, што Пуцін гатовы абмяркоўваць пэўныя ідэі, якія могуць дапамагчы разблакаваць перамоўны працэс.

Ён таксама расказаў, што амерыканскія прадстаўнікі прывезлі некалькі новых прапаноў. Частка іх тычылася магчымых крокаў для зніжэння напружанасці з боку Расіі і Украіны напярэдадні зімы і ў яе перыяд. Сярод тэм, якія абмяркоўваюцца — энергетычная інфраструктура, пастаўкі збожжа, электраэнергетыка, а таксама нафта і газ.

Зяленскі пацвердзіў, што амерыканскі падыход прадугледжвае адначасовае аднаўленне перамоў і пошук дамоўленасцяў, якія дазволілі б прайсці зіму без новай сур'ёзнай эскалацыі. Мэта, паводле яго слоў, — знайсці меры, здольныя наблізіць бакі да міру.

Акрамя таго, ЗША падтрымліваюць стварэнне асобнага «зімовага пакета» дапамогі для Украіны. У яго плануюць уключыць падтрымку супрацьпаветранай абароны і энергетычнага сектара, а таксама пастаўкі звадкаванага прыроднага газу і магчымыя крокі па дээскалацыі.

Тым часам крыніца ў Елісейскім палацы паведаміла выданню «Еўрапейская праўда», што Пуцін, паводле іх інфармацыі, можа быць гатовы пачаць новы этап мірных перамоў пасля парламенцкіх выбараў у Расіі, якія пройдуць 18—20 верасня.

Пасля сустрэчы ў Кіеве прадстаўнікі Францыі, Германіі і Вялікабрытаніі разам з украінскімі калегамі таксама дамовіліся ў найбліжэйшыя тыдні падрыхтаваць умовы і прапановы для наступных перамоў з Расіяй.

Каментары10

  • ))
    08.09.2026
    зятёк и витькофф
  • Гэта
    08.09.2026
    Брэхня
  • Як паказвае практыка
    08.09.2026
    Дамовы з рф нічога не вартыя, адзінае гэта хлусня, падман.

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт29

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі10

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

Сотні беларусаў аформілі на сябе банкаўскія карткі, каб прадаць іх расійскім махлярам1

Акіян страчвае свае «трапічныя лясы». Прагнозы навукоўцаў невясёлыя

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт29

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць