Вайна11

Зяленскі расказаў пра перамовы з пасланцамі Трампа

Падчас перамоў у Кіеве з удзелам спецпрадстаўнікоў прэзідэнта ЗША і дарадцаў па нацыянальнай бяспецы краін «еўратройкі» гаворка ішла не толькі пра магчымыя ўмовы завяршэння вайны, але і пра пытанні падтрымкі Украіны ў каротка тэрміновай перспектыве, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Фота: тэлеграм-канал Зяленскага

Уладзімір Зяленскі пасля сустрэчы распавёў, што ўсяго 6 верасня адбылося тры раўнды перамоў, і ўсе яны былі «вельмі змястоўнымі».

Прэзідэнт Украіны пажартаваў, што прысутнасць Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера ў Кіеве «спрацавала лепш, чым сістэмы Patriot», і выказаў пажаданне, каб яны прыязджалі часцей, каб у звычайных украінцаў была магчымасць «трохі пажыць» без расійскіх абстрэлаў.

«Пра «Пэтрыёты» часам можна пажартаваць, але тым не менш мы разумеем, што гэта вельмі актуальнае пытанне, для нас вельмі важнае… Калі вайна будзе працягвацца ўжо ўзімку — а пакуль што так і выглядае — мы вельмі разлічваем на «зімовы пакет», які я сёння падрабязна абмяркоўваў са Стывам, Джарэдам і нашымі еўрапейскімі партнёрамі», — сказаў Зяленскі.

Ён адзначыў, што Кіеў разлічвае на СПА, энергетычную падтрымку і магчымасці выкарыстання амерыканскага звадкаванага прыроднага газу.

«Актуальным застаецца тэрытарыяльнае пытанне… Гэта не азначае, што мы пра гэта вельмі доўга размаўлялі, але у нас была магчымасць, і мы гэта абмяркоўвалі. Я застаюся пры сваім меркаванні, што такія складаныя пытанні вырашаюцца толькі на ўзроўні лідараў», — сказаў Зяленскі.

Паводле яго слоў, гаворка ішла таксама пра гарантыі бяспекі, эканамічныя гарантыі, аднаўленне і «план росквіту» для Украіны.

«Мы разумеем, якім мусіць быць нашае войска, якое павінна быць моцнае — і гэта для нас галоўныя гарантыі бяспекі. Для ўсяго гэтага патрэбныя рэсурсы. І вы гэта выдатна разумееце, мы ўсе гэта разумеем. Таму гарантыі мусяць быць моцнымі, выразнымі», — адзначыў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі таксама сказаў, што падчас перамоў было вылучана некалькі новых ідэй адносна далейшага перагаворнага працэсу.

Спецпрадстаўнікі прэзідэнта ЗША Стыў Уіткаф і Джарэд Кушнер 6 верасня ўпершыню прыбылі ва Украіну з візітам. Па выніках сустрэчы яны зрабілі некалькі заяў. Дагэтуль спецпасланнікі Трампа пабывалі з візітам у Маскве.

Каментары1

  • Віцьказяцька
    07.09.2026
    Прыезд Віцька і Зяцька ў Кіеў сведчаць аб заканчэнні гульні Трампа ў "лепшага сябра" з рускім фюрерам.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць9

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў69

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла23

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць