Культура44

У бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта зладзілі выставу ўнікальных беларускіх выданняў

Цікавую частку гістарычнага кнігадруку, які захоўваецца ў бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта і звязаны з Беларуссю, прадставілі на выставе 20 кастрычніка. Ёсць «Беларусы» Яўхіма Карскага і «Беларускі зборнік» Еўдакіма Раманава, «Дудар беларускі» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Купалавы «Жалейка», «Гусляр» і «Шляхам жыцця», Якуба Коласа, паведамляе Беларуская служба Польскага радыё.

Беларуская служба Польскага радыё

Першыя выданні зборнікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа, працы Яўхіма Карскага, творы класічнай беларускай літаратуры і першыя нацыянальныя перыядычныя выданні надрукаваныя лацінкай і многае іншае захоўваецца ў бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта. 

Гэты збор дазваляе даследаваць развіццё беларускай мовы, літаратуры і нацыянальнага руху канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Цікавую частку гістарычнага кнігадруку, які захоўваецца ў бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэту і звязаны з Беларуссю, прадставілі на выставе 20 кастрычніка.

— Мы хацелі паказаць кнігі, звязаныя з Беларуссю і гісторыяй развіцця беларускага нацыянальнага руху. Гэта як навуковыя працы, так і літаратурныя творы, надрукаваныя кірыліцай і лацінкай, якую ў XIX стагоддзі даволі часта выкарыстоўвалі ў беларускіх выданнях. Сярод іх — працы прафесара Карскага, выдадзеныя ў часы Расійскай імперыі, а таксама першыя выданні твораў беларускіх паэтаў, у тым ліку Янкі Купалы. Прадстаўлены і расійскія афіцыйныя выданні канца ХІХ ст., прысвечаныя Расійскай Імперыі. Яны багата ілюстраваныя і сёння вельмі рэдка сустракаюцца ў публічных кнігазборах. Ад самага пачатку гэта былі раскошныя выданні. У нашай бібліятэцы яны захаваліся ў тым ліку дзякуючы яе дзяржаўнаму статусу ў XIX стагоддзі, — расказаў кіраўнік аддзела выданняў ХІХ ст. бібліятэкі Варшаўскага ўніверсітэта Збігнеў Ольчак.

Паводле супрацоўніцы бібліятэкі Наталлі Брэйвы, экспазіцыя прадставіла толькі частку матэрыялаў, звязаных з Беларуссю, але дзякуючы яе падрыхтоўцы бібліятэкарка перанесла шмат пазіцый, звязаных з Беларуссю, са старога папяровага каталогу ў камп'ютарны, што значна аблегчыць працу даследчыкаў і студэнтаў, зацікаўленых беларускай тэматыкай:

— Беларуская тэматыка прадстаўленая вельмі разнастайна. Да сённяшняй выставы мы падрыхтавалі матэрыялы з этнаграфіі, літаратуры, літаратуразнаўства, мовы, мовазнаўства, а таксама кніжнай графікі. Па-за выставай засталіся матэрыялы з гісторыі, палітыкі, статыстыкі, археаграфіі і геаграфіі, але толькі таму, што мы былі абмежаваныя ў часе і прасторы, — патлумачыла яна.

Сярод прадстаўленых навуковых прац — «Беларусы» Яўхіма Карскага і «Беларускі зборнік» Еўдакіма Раманава. Літаратурную частку склалі, у прыватнасці, «Дудар беларускі» Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Купалавы «Жалейка», «Гусляр» і «Шляхам жыцця», а таксама «Песні-жальбы» Якуба Коласа. Гэтыя асобнікі даюць магчымасць параўнаць афармленне кніг, правапіс і выкарыстанне дзвюх графічных сістэм.

— Падазраю, што нашы чытачы і ўдзельнікі канферэнцыі ніколі раней не бачылі такой колькасці кніжак, выдадзеных беларускай лацінкай. Беларуская лацінка таксама развівалася. Даследчыкі і літаратары шукалі магчымасці як найлепш перадаць беларускую фанетыку. Таму нават у звыклай нам лацінцы з’яўляліся дадатковыя знакі, якія могуць здзівіць, — адзначыла Наталля Брэйва.

На выставе можна было пабачыць і «Мову беларускую» Язэпа Лёсіка з лацінкавым тытульным аркушам «Mova biełaruskaja», а таксама «Беларускі каляндар «Нашай нівы» на 1911 год». Каляндар адлюстроўваў выдавецкую дзейнасць, звязаную з газетай, і пашыраў кола чытачоў тагачаснай беларускай літаратуры.

Бібліятэкарка звярнула ўвагу і на ўмовы, у якіх з’яўляліся гэтыя кнігі: «Беларусы і даследчыкі беларускай тэматыкі мелі велізарныя цяжкасці з выданнем кніжак па-беларуску альбо кніжак, якія датычыліся Беларусі. Таму аўтары былі вымушаныя шукаць, дзе можна было б такую кніжку выдаць. Гэта мог быць Пецярбург, Львоў, Вільня. Вельмі рэдка сустракаецца Мінск. Напрыклад, Дуніну-Марцінкевічу ўдалося выдаць кніжкі ў Мінску».

Выставу ў бібліятэцы Варшаўскага ўніверсітэта падрыхтавалі да Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Польска-беларускія моўныя, літаратурныя і культурныя сувязі», якая прайшла 19—20 кастрычніка з нагоды 70‑годдзя Кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта. Прэзентацыя кніг стала часткай абмеркавання мінулага, сучаснасці і будучыні беларускага кнігадруку.

Каментары4

  • месца выдання
    24.10.2026
    Беларус, Літве ў Вільню?
  • Кніганошы
    24.10.2026
    Трэба было б у Скарынау́ку перадаць...
  • Беларус
    24.10.2026
    месца выдання , культурная спадчына не вызначаецца месцам друкарні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец121

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце Пятрушу, які выдзіраў правады «дыджэям Перамен»? Яго перавялі ў трэцюю лігу чыноўнікаў пасля месяцаў беспрацоўя13

Пуцін заявіў пра гатоўнасць да вайны з Еўропай27

Лукашэнка пашырыў паўнамоцтвы аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама

Віцебскі ветэран нацыянальнага руху і сёлета падтрымаў 20‑гадовую традыцыю1

У Пекіне прайшоў самы малалікі пленум ЦК Кампартыі Кітая. У партыі ідуць маштабныя чысткі5

«Негр вырашае, як паводзіць сябе карэнным беларусам?» Былая палітзняволеная Вішняк наехала на Алану Гебрэмарыям61

У Мінску каля «Беларусьфільма» пачалі будаваць жылы комплекс4

Усю суму для былога палітвязня Залатых сабралі за некалькі дзён

Амерыканскія кампаніі не хочуць набываць расійскі дызель, пра які дамовіўся Трамп. Ён можа пайсці ў Бразілію8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец121

Ціханоўскі: Ціханоўскай можна было ў 2020‑м не пабаяцца турмы. І, можа, у беларусаў быў бы шанец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць