Свет55

Уіткафу і Кушнеру прапаноўвалі прыляцець у Беларусь і ехаць ва Украіну з Гомеля. Але яны не захацелі

Украінскія спецслужбы былі гатовыя сустрэць пасланнікаў прэзідэнта ЗША Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера ў Беларусі і забяспечыць іх паездку з Гомеля ва Украіну. Аднак амерыканская дэлегацыя выбрала цягнік, расказаў Уладзімір Зяленскі.

Паводле Зяленскага, у Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера была магчымасць прыляцець у Беларусь і паехаць ва Украіну з Гомеля.

«Гэта прыкладна тры гадзіны язды ад Гомеля. Мы таксама шмат працавалі, і наша служба бяспекі была фармальна гатовая сустрэць Стыва і Джарэда», — сказаў Зяленскі.

Таксама Украіна магла прыняць самалёт з амерыканскімі перамоўшчыкамі ў адным з двух аэрапортаў — Жулянах або Барыспалі.

«Украіна была гатовая прыняць амерыканскі самалёт. Самалёт з дэлегацыяй перамоўшчыкаў. Маглі быць выкарыстаны і Барыспаль, і Жуляны. Расія адназначна хацела падкрэсліць, што ва Украіне няма бяспекі, і яны нанеслі ўдар і па паласе ў Жулянах, і па паласе ў Барыспалі.

Тэхнічна нашы аэрапорты гатовыя прымаць дэлегацыі. Пытанне ў тым, ці забяспечвае Расійская Федэрацыя гэты калідор бяспекі».

У выніку амерыканцы вырашылі падарожнічаць цягніком.

«Яны выбралі цягнік. Мы сказалі, што гэта будзе бяспечнае і камфортнае прыбыццё ва Украіну. Усёй амерыканскай дэлегацыі вельмі спадабаўся цягнік. Мы дамовіліся, што яны прыедуць яшчэ раз», — падсумаваў Зеленскі.

Каментары5

  • That's
    08.09.2026
    Яны ўсе ж не дурні каб ехаць ва Украіну праз фактычную зону баявых дзеянняў і замініраваныя шляхі дзе летае шмат дронаў.
    Нават абмен палоннымі паміж Ўкраінай і Масковіяй не адбываецца на мяжы Гомеля з Украінай, а ідзе на мяжы Брэсцкай вобласці дзе больш небяспечна.
  • Не
    08.09.2026
    Я бачыў стрым Апостала там дзе Новая Гута/ Нові Яріловичі, для жыхароў Гомеля вельмі знаёмы пераход, бо ў Чарнігаў ездзілі бадай што ўсе на закупы да вайны.
  • Имя
    08.09.2026
    Валет Шкловский мечтает о Минске 3 ))))

Цяпер чытаюць

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць