Навука і тэхналогіі33

Смартфоны коштам менш за 100 даляраў могуць знікнуць з продажу

Віной таму часткова — штучны інтэлект.

Тэлефоны Xiaomi. Ілюстрацыйнае фота: Xiaomi

Смартфоны таннейшыя за 100 даляраў хутка могуць знікнуць, паколькі выдаткі на памяць імкліва растуць, паведамляе CNBC.

Каля 173 мільёнаў смартфонаў коштам менш за 100 даляраў былі пастаўлены летась па ўсім свеце. У другім квартале 2026 года пастаўкі ў гэтым сегменце ўпалі амаль на 60% у параўнанні з папярэднім годам, сведчаць даныя IDC.

Тэлефоны коштам да 100 даляраў складалі 27,7% сусветных паставак кітайскай кампаніі Xiaomi ў першай палове 2025 года. Праз год гэтая доля знізілася да 11,2%.

Віной таму, часткова, ненажэрны апетыт штучнага інтэлекту да памяці. Вытворцы чыпаў аддалі прыярытэт больш дарагім прадуктам, якія выкарыстоўваюцца ў інфраструктуры ШІ, што прывяло да скарачэння паставак кампанентаў для смартфонаў і павышэння выдаткаў.

Памяць зараз складае амаль 60% сабекошту матэрыялаў для смартфонаў коштам ніжэй за 200 даляраў, кажа Шоў Шэнь Уіня з Omdia.

«Вытворчасць бюджэтных тэлефонаў становіцца эканамічна нявыгаднай», — заявіў віцэ-прэзідэнт IDC па даследаваннях спажывецкіх прылад Браян Ма.

У імкненні павысіць маржу кітайскія вытворцы пераходзяць у больш высокі цэнавы сегмент. Паколькі вытворчасць самых танных мадэляў становіцца нявыгаднай, вытворцы прыбіраюць іх са сваіх лінеек, падцягваючы агульны рынак уверх. 

Доля паставак Xiaomi коштам да 200 даляраў упала з 60% да 52,5% з 2023 года, па даных IDC.

Каментары3

  • лол
    13.09.2026
    Самі пішаце пра дэфіцыт чыпаў, а ў суседнім матэрыяле пра тое, што ШІ некуды вырвецца
  • Vij
    13.09.2026
    Што? Xiaomi? Тэлефон? Ніколі не бачыў.
  • Ptu
    14.09.2026
    Так это не смартфоны исчезнут, а низкие цены

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж12

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову72

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

Vanish ператворыцца ў Resolve, а Tiret — у Xtomer. Беларусаў рыхтуюць да таго, што брэнды бытавой хіміі хутка змяняць назвы5

Расійскага пастаўшчыка рэдказямельных металаў выключылі з новага пакета санкцый ЕС па просьбе Эстоніі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж12

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць