Свет

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Іран атрымаў ад кітайскіх кампаній спадарожнікавыя здымкі высокага разрознення перад ракетным ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі, а таксама пасля атакі. Пра гэта паведаміла выданне The Wall Street Journal са спасылкай на амерыканскіх чыноўнікаў.

Пахаванне амерыканскіх вайскоўцаў, загінулых падчас атакі на базу ў Іарданіі. Фота: Spencer Platt/Getty Images

Гаворка ідзе пра атаку 17 ліпеня, калі Іран запусціў балістычныя ракеты па авіябазе Мувафак-Салці на паўночным усходзе Іарданіі. У выніку ўдару загінулі трое амерыканскіх вайскоўцаў, яшчэ чацвёра атрымалі раненні.

Паводле крыніц выдання, яшчэ за некалькі месяцаў да атакі адміністрацыя Дональда Трампа папярэджвала Пекін, што кітайскія кампаніі могуць перадаваць Ірану спадарожнікавыя здымкі. Пасля ўдару Вашынгтон перадаў кітайскім уладам матэрыялы, якія, на думку амерыканскага боку, сведчылі пра сувязь Кітая з атакай на базу. Аднак у Пекіне гэтыя абвінавачанні адхілілі.

Амерыканскія чыноўнікі не назвалі кампаніі, якія маглі перадаваць здымкі Ірану, і не сцвярджалі, што ўлады Кітая непасрэдна ўдзельнічалі ў гэтай перадачы.

Паведамленне пра магчымую перадачу спадарожнікавых даных можа яшчэ больш абвастрыць адносіны паміж ЗША і Кітаем напярэдадні запланаванай на 24 верасня сустрэчы Дональда Трампа і Сі Дзіньпіна.

Паводле The Wall Street Journal, пасля таго як Трамп заявіў сваёй камандзе, што захаванне добрых адносін з Пекінам і Сі Цзіньпінам з'яўляецца для яго прыярытэтам, высокапастаўленыя амерыканскія чыноўнікі сталі пазбягаць адкрытых канфліктаў з Кітаем. У афіцыйных заявах яны таксама імкнуцца не перабольшваць значэнне магчымай кітайскай дапамогі Ірану.

Праз некалькі дзён пасля ўдару па амерыканскай базе дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа сустрэўся з міністрам замежных спраў Кітая Ван І. Пасля перамоў Рубіа не стаў прама адказваць на пытанне, ці перадаваў Кітай Ірану спадарожнікавыя здымкі. Ён толькі заявіў, што «ніводнае з дзеянняў Кітая ніякім чынам не змяніла ход канфлікту».

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба6

На Кацярыну Андрэеву завялі новую крымінальную справу3

«Казахстан — руская краіна». У Казахстане за гэтыя словы мужчыну далі 20 сутак15

Фальшывае сумоўе коштам $6,3 мільярда. Як хакеры абрабавалі Binance2

Самалёт Мінск — Масква прызямляўся з адключаным рухавіком2

Зяленскі ўзнагародзіў Меланію Трамп за гуманітарную дзейнасць1

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна44

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць