Свет44

Трамп адклаў эскалацыю вайны з Іранам праз нястачу ракет СПА — The New York Times

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пакуль адмовіўся ад планаў рэзка ўзмацніць вайсковую кампанію супраць Ірана. Развароту ў рашэнні спрыялі папярэджанні вайскоўцаў пра рызыку хуткага вычэрпвання запасаў ракет для сістэм супрацьпаветранай абароны Patriot ды іншых сродкаў СПА на Блізкім Усходзе, паведамляе The New York Times са спасылкай на крыніцы ў Белым доме.

Дональд Трамп. Фота: AP / Rod Lamkey, Jr.

Паводле даных выдання, ключавая размова адбылася падчас нарады з дарадцамі і членамі кабінета. Старшыня Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў генерал Дэн Кейн папярэдзіў Трампа, што маштабныя ўдары выклічуць яшчэ больш магутны адказ Тэгерана. Гэта прывядзе да рэзкага расходу перахопнікаў, неабходных для абароны амерыканскіх баз у Іарданіі, Кувейце, Бахрэйне і ААЭ.

Сітуацыя з боепрыпасамі, паводле выдання, ужо дасягнула крытычнага ўзроўню — да канца красавіка Пентагон выдаткаваў больш за 1200 ракет-перахопнікаў Patriot коштам 4 млн даляраў кожная. З таго часу, паводле ацэнак вайскоўцаў, стан запасаў толькі пагоршыўся.

Акрамя дэфіцыту ракет, у адміністрацыі пабойваюцца шырэйшых наступстваў эскалацыі: уцягвання саюзнікаў у Персідскім заліве ў канфлікт, новага скачка цэн на энерганосьбіты, эканамічнага крызісу і міграцыйнага ціску. Да таго ж частка чыноўнікаў сумняваецца, што ваенны ціск прымусіць Іран сесці за стол перамоў, а не згуртуе яго кіраўніцтва.

Замест маштабнай вайсковай аперацыі ў Белым доме разглядаюць іншы план, які падтрымліваюць дарадцы Трампа, у тым ліку Джарэд Кушнер. План прадугледжвае працяг перамоў з Тэгеранам у спалучэнні з узмацненнем эканамічнага ціску і санкцый.

Каментары4

  • BierlarusFreeDom
    26.07.2026
    Карацей, Звышдзяржава Амэрыка з Красновым і магаўцамі ідзе на дно.
  • Янка
    26.07.2026
    BierlarusFreeDom, асабіста ў сям'і Трампа ўсё добра. Перад эскалацыяй сям'я купляе ф'ючэрчсы на нафту, а перад адменай эскалацыі прадае іх і купляе акцыі нафтаемістых кампаній, напрыклад авіякампаній. Профіт!
  • One trump short of a full deck
    26.07.2026
    Калі ўляжацца пыл пасля агента Оранжа, ядзерная здзелка Абамы будзе выглядаць як згублены ідэал.

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Вайсковец, якога ўпершыню эвакуявалі з баявой пазіцыі дронам, стаў Героем Украіны

Прэзідэнт Фінляндыі расказаў, якія пасланні ад Украіны перадаў Пуціну падчас размовы з ім3

Амерыканец два месяцы насіў у кашальку латарэйны білет, не ведаючы, што ён выйграў мільён

У мінскім метро расказалі, што рабіць у выпадку падзення на рэйкі

На пратэстах у Германіі людзей было не вельмі шмат, але давялося прымяняць вадамёты і пярцовы газ7

У верасні беларусы паставілі рэкорд па крэдытах на жыллё1

Кампанія супраць Хэлоўіна мае далёкасяжныя мэты25

На «Варшаўскім мосце» хтосьці кінуў ката. Гаспадар знік, на польскім баку прыняць жывёлу не могуць ФОТАФАКТ3

Калісьці тут жылі мільёны. Лазерныя тэхналогіі раскрываюць маштаб загінулай цывілізацыі Амазоніі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць