Аўто11

Расіяне зноў скупляюць аўто ў Беларусі. Але ад BMW даводзіцца адмаўляцца

Бяруць танныя машыны да 3,5 тысячы даляраў для кіроўцаў-пачаткоўцаў і дызельныя аўтамабілі — на фоне дэфіцыту бензіну ў Расіі.

Пасля некалькіх падвышэнняў утылізацыйнага збору ў 2024—2025 гадах увоз аўто ў Расію з Беларусі стаў нявыгадным, але летам 2026 года цікавасць расіян да гэтага каналу адрадзілася, піша «Газета.Ru».

Попыт дзеліцца на дзве плыні. Купляюць танныя машыны да 3,5 тысячы даляраў для кіроўцаў-пачаткоўцаў і дызельныя аўтамабілі — на фоне дэфіцыту бензіну ў Расіі, паколькі дызпаліва на АЗС заканчвалася радзей.

З 1 снежня 2025 года дзейнічаюць новыя патрабаванні для ільготнай стаўкі утыльсбору: магутнасць рухавіка не вышэйшая за 160 к.с. і поўны камплект мытных дакументаў.

Праз гэта замест раней папулярных BMW цяпер бяруць Peugeot, Renault, Opel і недарагія красоверы накшталт Chevrolet Trax і Buick Encore.

У Беларусі выбар дызельных аўто шырэйшы, а ва ўладальнікаў часцей захаваны арыгіналы мытных дакументаў, што спрашчае легалізацыю ў Расіі. Расійскія аўтападборшчыкі адзначаюць: такія машыны цяпер раскупляюць за некалькі дзён пасля публікацыі аб’явы.

Яшчэ адна катэгорыя пакупнікоў — уладальнікі пражэрлівых або патрабавальных да якасці паліва іншамарак. З-за з’яўлення на расійскіх АЗС паліва класа «Еўра-2» людзі перасаджваюцца на больш непераборлівыя і эканамічныя машыны.

Аўтаматычнай выгады больш няма — трэба закладваць выдаткі на пасведчанне аб бяспецы канструкцыі транспартнага сродку. (каля 300 даляраў) і паслугі аўтападборшчыкаў з дастаўкай (каля 800 даляраў). Але ў асобных выпадках выгада ўсё роўна вялікая: напрыклад, Chevrolet Trax 2019 года з прабегам 30 тыс. км купілі за 15,5 тысячы даляраў, тады як у Расіі падобнае аўто (ужо са скручаным прабегам) прадавалася за 21,5 тысячы.

Каментары1

  • Время Лаврова
    13.09.2026
    Запрагайце хлопцы коней. Купцы едуць с масковіі. Спецыяльныя гужевая аперыцыя яшчэ наперадзе.

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

Трамп: ЗША не будуць атакаваць Іран да выбараў

У Мінску ёсць крама, у якой можна цалкам апрануцца нават за 100 рублёў

Пад Брэстам 17‑гадовага хлопца засмактала ў вентыляцыйную трубу. Ён загінуў6

Крэмль апублікаваў сумесныя ФОТЫ Пуціна і Герхарда Шродэра1

Былы палітвязень Бандарук, зацяты крытык дэмакратычных сілаў: Я ненавіджу беларускую мову77

Віталь Клічко прапанаваў тым жыхарам Кіева, у якіх ёсць магчымасць гэта зрабіць, выехаць з горада2

Павел Шурмей агучыў пытанні каліноўцаў адносна спецроты «Воля»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж20

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць