«Абганяю інамарку, дзеўкі млеюць за вуглом». На «Дажынках» у Смалявічах на сцэне спяваў намеснік кіраўніка раёна
Песню прысвяцілі трактару «Беларус».

Дзмітрый Багдановіч спявае на «Дажынках». Скрыншот відэа: krai_smaliavitski / Instagram
На канцэрце ў гонар «Дажынак» у Смалявічах спяваў першы намеснік старшыні райвыканкама Дзмітрый Багдановіч.
Ён выканаў пераробленую песню «Малінавая Лада» — галоўным прадметам захаплення замест «Лады» стаў трактар «Беларус». «Абганяю інамарку, дзеўкі млеюць за вуглом», — спяваў чыноўнік.
48‑гадовы Дзмітрый Багдановіч займае цяперашнюю пасаду з 2025 года. Ён курыруе пытанні аграпрамысловага комплексу, лясной гаспадаркі, аховы навакольнага асяроддзя. Да Смалявіцкага райвыканкама працаваў у Навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па жывёлагадоўлі.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары