Грамадства

Мінюст прыпыніў ліцэнзію яшчэ адной рыэлтарскай кампаніі

Міністэрства юстыцыі прыпыніла на два месяцы ліцэнзію ТАА «Рыэлтэкс» на ажыццяўленне рыэлтарскай дзейнасці. Рашэнне прынята пасля таго, як высветлілася, што рыэлтарскія паслугі кліенту аказвала асоба, якая не была супрацоўнікам гэтай арганізацыі, піша Office Life.

Офіс кампаніі «Рыэлтэкс». Фота: «Яндэкс»

Ліцэнзія кампаніі будзе прыпыненая з 15 верасня да 15 лістапада 2026 года. У гэты перыяд «Рыэлтэкс» не мае права аказваць рыэлтарскія паслугі. Кліенты кампаніі пры гэтым могуць у аднабаковым парадку скасаваць заключаныя з ёй дамовы.

Міністэрства таксама прыняло меры ў дачыненні да кіраўніцтва кампаніі і рыэлтара, які павінен быў працаваць з кліентам. Менавіта скарга кліента стала падставай для правядзення праверкі і прымянення санкцый.

У апошнія месяцы Мінюст узмацніў кантроль за дзейнасцю рыэлтарскіх арганізацый. У пачатку верасня былі прыпыненыя ліцэнзіі агенцтваў нерухомасці «Эксперт» і «Твой дом».

У жніўні такія меры прымяняліся да агенцтваў «ЭРА-Нерухомасць», БЕЛЦН і «ВСП нерухомасць-Інвест». А сталічнае агенцтва «Атлас нерухомасці» Мінюст пазбавіў ліцэнзіі пасля паўторных парушэнняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана16

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка19

Развітанне з вугалем адкладаецца. Бруднае паліва зноў у модзе дзякуючы Трампу, Пуціну і глабальнаму пацяпленню3

Па цэнтры Мінска скачуць рыцары, а ратавальнікі бегаюць праз дым. Як у сталіцы святкуюць Дзень горада ШМАТ ФОТА9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс30

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць