На запісе не відаць ні спецназаўцаў, ні самога кіраўніка тэрарыстаў
Тэлеканал CNN прадэманстраваў у сваім эфіры відэазапіс, нібыта зроблены ў раёне спецаперацыі па знішчэнні кіраўніка «Ісламскай дзяржавы» Абу Бакр Аль-Багдадзі.
На запісе, зробленымі ноччу, удалечыні бачныя выбухі, чуваць крыкі і асобныя стрэлы.
WATCH: Video believed to show the U.S. operation in Syria which killed ISIS leader Abu Bakr al-Baghdadi pic.twitter.com/YeiiayogJt
Гэта відэа таксама паказаў галандскі канал BNO News, які займаецца прадастаўленнем відэазапісаў вядомым навінавым агенцтвам. У цяперашні час BNP News супрацоўнічае з MSNBC.
Раней такі ж запіс выклаў у сваёй сацыяльнай сеткі Мухамед Рашыд, які называе сябе незалежным сірыйскім журналістам. У самога Рашыда запіс названы «Налёт невядомых вайсковых самалётаў на вёскі ў правінцыі Ідліб».
У ЗША паведамілі пра аперацыю па знішчэнні кіраўніка «Ісламскай дзяржавы». Трамп анансаваў важную заяву
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары