Вайна11

Сібіга: Менш чым за два гады Украіна прайшла шлях ад «у вас няма карт» да «не гуляйце сваімі картамі»

Поспехі Украіны ў супрацьстаянні расійскай агрэсіі прымусілі яе партнёраў па-іншаму ацэньваць магчымасці Кіева, лічыць міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга. На Варшаўскім форуме бяспекі ён нагадаў, як змянілася рыторыка Вашынгтона ў дачыненні да Украіны.

Менш чым за два гады Украіна прайшла шлях ад сітуацыі, калі падчас сваркі ў Авальным кабінеце Белага дома ёй казалі, што ў яе няма карт на руках, да сітуацыі, калі ёй кажуць не гуляць сваімі картамі. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга падчас Варшаўскага форуму бяспекі, перадае «Укрінфарм».

«Менш чым за два гады мы прайшлі шлях ад сітуацыі, калі нам казалі, што ў нас на руках няма ніякіх карт, да сітуацыі, калі нам кажуць не гуляць сваімі картамі. Гэта сапраўднае прызнанне Украіны. Гэта наша сапраўднае дасягненне і важны ўрок, які мы засвоілі», — адзначыў Сібіга.

Ён дадаў, што на фронце цяпер абараняюць ідэю свабоды, і Украіна плаціць за гэта найвышэйшую цану.

«Менавіта цяпер ва Украіне вырашаюцца будучыня Еўропы, глабальная архітэктура бяспекі і лёс міжнароднага права. Бо лінія фронту ва Украіне — гэта першая лінія абароны Еўропы», — падкрэсліў міністр.

Фраза «ў вас няма карт» адсылае да сваркі ў Авальным кабінеце ў лютым 2025 года паміж Дональдам Трампам, віцэ-прэзідэнтам ЗША Джэй Дзі Вэнсам і Уладзімірам Зяленскім. 

Цяпер жа ЗША заклікаюць Украіну не біць па расійскіх НПЗ.

Каментары1

  • цімох
    13.10.2026
    а вы думаеце чаму Еўропа з Расеяй падзялілі былую РП і не даюць нам сабрацца у Балта-Чарнаморскі Саюз? Бо гэта будзе сіла якую будзе баяцца і Расея і, як кажуць, англасаксы. Тым больш там ужо гэтых англасаксаў мала засталося. А так Польшч і Літва узгадняюць сваю палітыку з ЕС, Беларусь з Расеяй. Адна толькі Украіна не упісалася у сістэму "еўрапейскай бяспекі" і бароніць свае інтарэсы

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну8

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Palantir: У эпоху ШІ будуць мець поспех толькі дзве групы людзей17

Кая Калас: ЕС плануе захаваць ізаляцыю Расіі і Беларусі ў сусветным спорце11

Просты электраманцёр з Асіповічаў сабраў багатую калекцыю дробных манет з усяго свету1

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу144

У Гомелі зноў з'явіліся «бежанцы з Данбаса». Махлярская схема працуе ўжо больш за 10 гадоў2

У Мінску скардзяцца на збой у працы WB Taxi1

Беларуска больш за два гады чакала падачы на шэнгенскую візу, а пасля яе проста правароніла7

Трэнер гродзенскага «Нёмана» ледзь не згарэў жыўцом у сваім дарагім аўтамабілі5

Расіяне ўдарылі па фабрыцы Roshen у Вінніцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну8

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць