Свет

«Не, не чулі». Пяскоў пракаментаваў паведамленні аб падрыхтоўцы мірнага плана ЕС і ЗША

У Маскве бачылі паведамленне пра падрыхтоўку ЗША і Еўропай мірнага плана па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў на брыфінгу, паведамляе РБК.

Дзмітрый Пяскоў. Фота: Sefa Karacan/Anadolu via Getty Images

Такім чынам ён пракаментаваў артыкул The Washington Post пра распрацоўку мірнага плана, які складаецца з чатырох асноўных кампанентаў. На пытанне, ці чулі пра гэта ў Крамлі, Пяскоў адказаў: «Не, не чулі. Бачылі паведамленне ў СМІ, але нічога не чулі».

Пяскоў таксама паведаміў, што кантакты па пытанні магчымага энергетычнага перамір’я працягваюцца. Пры гэтым ён не стаў удакладняць, ці пагадзілася Расія на дамоўленасць, пра якую гаварыў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, і прапанаваў звярнуцца па тлумачэнні да амерыканскага лідара.

Каментуючы рашэнне ЗША дазволіць пастаўкі расійскага дызельнага паліва, Пяскоў заявіў, што не бачыць прамой сувязі паміж гэтым крокам і магчымымі саступкамі Расіі на перамовах па Украіне.

Паводле яго слоў, супрацоўніцтва ў гэтай сферы выгаднае абедзвюм краінам.

«Гэта адпавядае інтарэсам Злучаных Штатаў, гэта адпавядае інтарэсам сусветных энергетычных рынкаў і адпавядае інтарэсам Расійскай Федэрацыі, таму гэта і адбываецца», — падкрэсліў ён.

Прэс-сакратар прэзідэнта таксама адзначыў, што новыя санкцыі Еўрапейскага саюза могуць перашкодзіць дамоўленасцям Масквы і Вашынгтона.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе3

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

Эдуарда Бабарыку не пераводзілі на турэмны рэжым, ён застаецца ў калоніі ў Горках

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца9

Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам кашалька Лукашэнкі3

Прадаецца былая рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Віцебскам2

Мужчына піў гарбату ля ракі, убачыў, што тоне жанчына, выратаваў яе і проста сышоў. Яго знайшлі і ўзнагародзілі7

«У нас няма канкурэнтаў». Беларуска расказала, як адкрыла папулярны барбершоп у райцэнтры3

Зяленскі заявіў, што расійскія ўдары пашкодзілі ўсе электрастанцыі ў краіне1

Ціханоўскі пра Ціханоўскую: Яна кажа: «Балюча чуць». Зараз табе будзе яшчэ больш балюча85

Пазняк: Нават пры мінімальным беларускім раскладзе Пуціла і Пратасевіч пойдуць пад следства106

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе3

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць