У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць
У Барысаве дзяцел аблюбаваў сцяну жылога дома і пачаў аздабляць яе па ўласным праекце. Птушка ўжо стала зоркай тыктока: відэа з яе працай, знятае мясцовай жыхаркай, набірае дзясяткі тысяч праглядаў, піша Blizko.by.

На кадрах дзяцел з важным выглядам дзяўбе фасад дома, пафарбаваны ў карычневы колер, пакідаючы на ім белы ўзор. Жыхары, здаецца, не супраць такога незвычайнага абнаўлення будынка, але ёсць адна праблема: птушыны мастак пачынае працаваць з самай раніцы і парушае цішыню.
Птушка аблюбавала фасад яшчэ ў пачатку кастрычніка, але прыкладна праз тыдзень паляцела шукаць больш прыдатнае дрэва. Аднак 8 кастрычніка дзяўчына паведаміла падпісчыкам у тыктоку, што дзяцел-скульптар вярнуўся да знаёмай сцяны, каб закончыць сваю працу.
Каментары