Грамадства33

Палітвязень Вацлаў Арэшка канчаткова ў калоніі страціў зрок, але змог сам напісаць некалькі слоў сваім унукам

«Раней бачыў свет і цень, цяпер ужо і гэтага няма. А пра тое, як гэтаму дае рады, нічога не расказвае, абыходзіць гэтую цяжкую тэму», — кажа ягоная сваячка.

Палітвязень, асуджаны на восем гадоў актывіст незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Вацлаў Арэшка стаў цалкам невідушчым. Пра гэта паведаміла сваячка палітвязня, піша Радыё Свабода.

«Раней бачыў свет і цень, цяпер ужо і гэтага няма. А пра тое, як гэтаму дае рады, нічога не расказвае, абыходзіць гэтую цяжкую тэму. Тры дні таму даслаў ліст, павіншаваў унукаў з днямі нараджэння. Некалькі слоў нават напісаў сваёй рукой, праўда, неразборліва ў яго атрымалася, амаль нічога не ўдалося прачытаць, але добра, што намагаецца», — распавяла пра Вацлава Арэшку ягоная сваячка.

Паводле крыніцы, адміністрацыя калоніі № 22, дзе трымаюць палітвязня Арэшку, прапаноўвала яму этапам адправіцца ў шпіталь, але ён адмовіўся.

«Наколькі ведаю, баіцца ехаць у шпіталь, бо можа не вытрымаць этапу. Тое, што распавядаў пра Вацлава журналіст Семчанка, — усё так і ёсць», — дадала крыніца.

У верасні пра дрэнны стан Вацлава Арэшкі распавядаў на тэлеканале «Белсат» журналіст Дзмітрый Семчанка, які адбываў свой тэрмін у той жа івацэвіцкай калоніі.

«У яго адслаілася сятчатка, і было ўсё горш і горш. Мы вадзілі яго ўжо, каб патэлефанаваць, мы яго вадзілі да кухні літаральна. Ён ходзіць, але ён нічога не бачыць. Калі ён спачатку бачыў, калі не вельмі сонечны дзень, калі не слепіць яго сонца, то ў цемры ён ужо не бачыць, ён не можа выйсці ноччу ў прыбіральню. Праз такія пакуты гэты чалавек праходзіць. Гэта, ну, не перадаць словамі», — распавядаў былы палітвязень Дзмітрый Семчанка.

Вацлаву Арэшку 71 год. Паводле сваячкі палітвязня, ён таксама мае іншыя хваробы.

«Яшчэ ў яго ціск, спіна, праблемы з нагамі. Становіцца ўсё горш», — паведаміла крыніца пра здароўе Вацлава Арэшкі.

Каментары3

  • Жора
    08.10.2026
    Але вызвалілі найперш усіх тутбаек і легендарны сымбальбай. Ім патрэбней.
  • Бо
    08.10.2026
    Жора,
    бо Вацлаў не скараецца, ня будзе прасіць, падпісваць і пісаць ніякіх просьбаў пра памілаваньне.
  • варта нагадваць таксама
    09.10.2026
    Беларускага палітоляга, грамадзкага дзеяча, былога рэдактара бюлетэню Беларускага прафсаюзу работнікаў РЭП Вацлава Арэшку затрымалі ў красавіку 2022 году і абвінавацілі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу, уключна з артыкулам 361-1 («стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім»). Праз год актывіста асудзілі на 8 гадоў зьняволеньня, ужо трэці год яго трымаюць у івацэвіцкай калёніі № 22. Там Вацлаў Арэшка страціў зрок, але інваліднасьці з гэтай прычыны яму не даюць.

    Праваабаронцы ўключылі Вацлава Арэшку ў сьпіс 170 палітвязьняў, асабліва ўразьлівых з прычыны стану здароўя, і дамагаюцца яго найхутчэйшага вызваленьня.

    Паводле інфармаваных крыніц, прозьвішча Вацлава Арэшкі цягам году было ў сьпісах вязьняў, пра якіх з удзелам амэрыканскага боку вядуцца перамовы аб вызваленьні, але зь невядомых прычын ён дагэтуль ня выйшаў на волю, у адрозьненьне ад іншых актывістаў незалежных прафсаюзаў, якія праходзілі ў адной зь ім справе.

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць