Здарэнні1414

71‑гадовы бягун працягнуў шпіца па зямлі падчас забегу. Да мужчыны прыйшла міліцыя

Відэа выклікала абурэнне ў сацыяльных сетках. Цяпер міліцыя праводзіць праверку.

Інцыдэнт адбыўся 5 верасня падчас спаборніцтваў «Хуткія лапкі», якія праходзілі перад Мінскім паўмарафонам. Паводле ўмоў мерапрыемства, гаспадар і сабака мусілі разам прабегчы 100 метраў.

Аднак пасля стартавага сігналу 71‑гадовы ўдзельнік пабег, а перапалоханы шпіц застаўся на месцы. Мужчына працягнуў сабаку на павадку па пакрыцці некалькі дзясяткаў метраў — здавалася, сабака не дакранаўся зямлі.

Відэа спачатку апублікавалі ў інстаграм-акаўнце Мінскага паўмарафону як жартоўнае. Пасля ж абурэння ў каментарыях публікацыю выдалілі, але запіс ужо разышоўся па сацыяльных сетках.

Міліцыя знайшла гаспадара сабакі і ўзяла ў яго тлумачэнні. Мужчына запэўніў, што шпіц не атрымаў траўмаў, добра есць і застаецца бадзёры. Ён патлумачыў здарэнне так: шпіц спалохаўся рэзкага стартавага сігналу і не пабег, а сам мужчына не заўважыў, што сабака не хоча бегчы.

«Я ўжо пабег, а ён застаўся ззаду. Я проста не бачыў, што ён не вельмі хоча бегчы, тармазіць. Але гэта было толькі ў першай палове дыстанцыі. Другую палову ён ужо зразумеў, што ад яго патрабуецца, і пабег за мной», — сказаў бягун.

Ці будзе пакараны мужчына за жорсткае абыходжанне з жывёлай, міліцыя не паведаміла.

Каментары14

  • Янка
    08.09.2026
    Нейкае сумнеўнае мерапрыемства пад патранатам падсканцыйнага Белаграпрамбанку атрымалася: удзельнік памёр, над сабакам здзекваліся...
  • Імя
    08.09.2026
    Дзядзька свайго сабаку ж бачыў, павінен быў разумець, што з такімі лапамі максімум на канапу ўскочыць, і то не на любую. Пабег ён... хочаш бегаць з сабакам - вазьмі сабе нармальнага, а не гэтую аздобу стала, даруй Божа.
  • Арбітар
    08.09.2026
    Гульнявы момант. Не першы ж разам бегаюць. І шпіц ехаў і не енчыў, а гэта табе не ў скрынцы катацца.

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»33

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?5

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»33

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць