Здарэнні44

«Ляжаў моцна пацярпелы чалавек». Падчас веламарафону на Палессі каля 10 чалавек атрымалі траўмы

Траса веламарафону праходзіла па дарогах, бездарожжы і прамысловых тэрыторыях Салігорскага і Любанскага раёнаў.

Нядаўна на поўдні Беларусі прайшоў папулярны веламарафон «Соль Палесся», які стартуе і фінішуе ў Салігорску. Удзельнікі — а іх было некалькі тысяч — спаборнічалі на дыстанцыях 40, 75 і 130 кіламетраў. Веламарафон падарыў дзясяткі прыгожых кадраў, апублікаваных у сацсетках, аднак не абышлося без падзенняў і траўм, піша Onliner.by.

Траса веламарафону праходзіла па дарогах, бездарожжы і прамысловых тэрыторыях Салігорскага і Любанскага раёнаў. У тым ліку непадалёк ад знакамітых тэрыконаў. У выніку чэмпіёнамі на галоўнай дыстанцыі на 130 кіламетраў сталі Віктар Кусцінскі і Анастасія Навіцкая. Мужчына пераадолеў маршрут за 4:20:35, жанчына фінішавала з вынікам 5:07:03.

На жаль, не абышлося без эксцэсаў. Паведамленні пра траўмаваных з'явіліся ў Threads. Гэтую інфармацыю пацвердзіў адзін з чытачоў.

Па каментар журналісты звярнуліся да арганізатараў спаборніцтваў.

— У самім марафоне ўдзельнічала больш за тры тысячы чалавек, пацярпелых — восем. Траўмы былі атрыманыя на розных дыстанцыях і не ў адным месцы. Людзей адразу прывезлі ў салігорскую бальніцу, а шасцярых пасля абследавання адпусцілі. Яшчэ двое затрымаліся як мінімум да нядзелі. Адразу пасля ўзнагароджання іх наведалі прадстаўнікі «Беларуськалія». Мы з імі на сувязі, таму сітуацыя пад кантролем.

Як менавіта людзі пацярпелі? Гэта веламарафон. Хтосьці не даў рады кіраванню роварам, падалі на купінах і паваротах, атрымлівалі драпіны і ўдары. Самая цяжкая траўма — страсенне мозгу, атрыманая пры падзенні, — расказалі Onlíner у Федэрацыі прыгодніцкіх гонак.

Onliner пагаварыў з адным з удзельнікаў гонкі. Мужчына расказаў, што на адным са спускаў убачыў раварыста, якому было дрэнна. Адна з дзяўчат выклікала яму хуткую дапамогу.

— Акрамя таго, проста на фінішы чалавек зрабіў сальта праз пярэдняе кола, яго забрала хуткая, — дапоўніў суразмоўца.

Сваім меркаваннем пра гонку падзялілася дзяўчына, якая выступала на дыстанцыі 130 км.

— За кіламетр да аднаго з участкаў быў бачны натоўп людзей — чалавек 400—500. Я вырашыла, што гэта пункт з вадой, але, калі наблізілася, пачаўся сапраўдны жах. Гэта было месца, дзе злучаліся дарогі з розных дыстанцый. Жахлівая сітуацыя: 130 кіламетраў хлопцы ехалі, нацэленыя на вынік. У іх была касмічная хуткасць, а ў мяне — 30—35 км/г. Мы не разумелі, як і куды рухацца.

А на павароце вастрэйшым за 90 градусаў, дзе мы перасякаліся з удзельнікамі іншых дыстанцый, адзін хлопец паклаў свой ровар проста пасярод гравійнай дарогі. Мяркую, зрабіў гэта, каб сфатаграфавацца.

На гэтым участку людзі на крыкі пра тое, што я злева, па цэнтры, у большасці сваёй ніяк не рэагавалі. На званок — таксама нуль рэакцыі.

Шмат людзей траўмавалася менавіта з-за таго, што хуткія і павольныя ўдзельнікі апынуліся разам. Гэта вылілася ў канфлікт у чаце, але арганізатары праблему так і не прызналі і не папрасілі прабачэння. Плюс пры з'ездзе з другога тэрыкону (3РУ), у самым канцы спуску, ляжаў моцна пацярпелы чалавек. На выгляд усё было настолькі дрэнна, што жаданне гнаць далей знікла. Да фінішу я даехала, але ўжо з меншай сярэдняй хуткасцю. Убачаныя траўмы прывялі да псіхалагічнага блока і страху працягваць хутка ехаць у натоўпе неспрактыкаваных і несвядомых людзей.

Каментары4

  • 453543
    20.08.2026
    ...не профессиональные, а лояльные.
    Так, а другіх тут і не засталося.
    Дакладней, засталіся другія, а вось першыя з'ехалі.
  • Откуда такие мысли в голове?
    20.08.2026
    политзек, нет, эти соревнования организуют много лет профессиональные люди, которые по-разному ставятся к режиму.
    И если там впервые за почти 20 лет что-то произошло (хотя ничего особенного по вине организаторов не произошло), то это не повод везде искать вину режима. Не очень разумный подход, хотя эмоционально вполне понятный.
  • Ну
    21.08.2026
    Откуда такие мысли в голове? , добра, тады атрымліваецца так: мерапрыемства арганізоўвалі лаяльныя ўладзе, прафесійныя людзі. І няважна, што яны "па-рознаму ставяцца да рэжыму". Калі ў тым канцлагеры, ў каторы ператварылася нашая краіна, ты займаешся арганізацыяй забаўляльных масавых мерапрыемстваў, ты фактычна працуеш на карысць улады. Таму што гэта - менавіта тое, што яна, ўдала, ўсімі сіламі стараецца рабіць: паказаць, што "жыццё працягваецца", то-бок, "перавярнулі старонку" і жывём як ні ў чым не бывала.

Цяпер чытаюць

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс18

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Усе навіны →
Усе навіны

Хацелі паставіць бацьку добры помнік. Заплацілі 6800 рублёў, але так і не дачакаліся2

«Ці нармальна, што квіткі цяпер прадаюцца па прапісцы?»: беларуска здзівілася розніцы ў цэнах у Віцебскім музеі10

Упала 488 дрэваў, пашкоджана 15 аўтамабіляў — наступствы ўчорашняй стыхіі

Арына Сабаленка прэзентавала новую калекцыю футболак са сваёй выявай10

«Людзі стрыманыя, але не заўсёды добрыя». Барбер пераехаў з Крыма ў Мінск, але доўга не пратрымаўся і збег у Маскву23

Сем партый і ніводнага незалежнага кандыдата. Казахстан выбірае Курултай5

Пад Санкт-Пецярбургам гарыць велізарная прамысловая зона5

Склад Ozon у Арэнбургскай вобласці зазнаў атаку дронаў

Выйшла грунтоўная «Кніга некралогаў» беларускай эміграцыі. Што ў ёй?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс18

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць