У Мінску з'явіліся кантэйнеры для непатрэбнага адзення і абутку. Дзе яны стаяць
Здаць можна будзе адзенне, ручнікі, коўдры, пасцельную бялізну і абутак.
У Мінску пачалі ўсталёўваць кантэйнеры для збору старога адзення, хатняга тэкстылю і абутку. Да канца 2026 года ў сталіцы плануюць размясціць 50 такіх ёмістасцяў, а ў наступным годзе яны павінны з'явіцца ва ўсіх раёнах горада. Праектам займаецца кампанія «Рэмондзіс Мінск», піша Onliner.by.

Першыя чатыры кантэйнеры ўжо даступныя па адрасах: вуліца Касманаўтаў, 33; вуліца Лідская, 14; вуліца Кунцаўшчына, 17; праспект Пушкіна, 156. Кампанія мае намер папаўняць сетку новымі пунктамі кожны тыдзень.
Да канца года кантэйнеры паставяць у Маскоўскім, Фрунзенскім і Кастрычніцкім раёнах.
Здаць можна будзе адзенне, ручнікі, коўдры, пасцельную бялізну і абутак. Пры гэтым рэчы павінны быць чыстымі і сухімі. Перад тым як апусціць іх у кантэйнер, трэба спакаваць тэкстыль у пластыкавы пакет.
Сабраныя рэчы будуць вывозіць спецыяльнымі аўтамабілямі і дастаўляць на асобную лінію сартавання. Тэкстыль падзеляць па тыпу тканіны і складзе валокнаў. Прыдатныя для далейшага выкарыстання рэчы змогуць атрымаць другое жыццё, а непрыдатныя плануюць перапрацоўваць у абціральную ветах. Рэшткі будуць выкарыстоўваць для вытворчасці RDF-паліва.
Кантэйнеры можна будзе пазнаць па афармленні з выявай гузіка з чатырма адтулінамі. Іх плануюць размяшчаць у месцах з вялікім патокам людзей, асобна ад пляцовак для бытавых адходаў.
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары