Усяго патроху88

Маладыя спартсмены ўсё часцей прымаюць душ у трусах. У чым прычына?

Звычкі змяніліся і ў спартсменаў, і ў спартсменак.

Фота: Westend61 / Getty Images

Яшчэ гадоў 10—15 таму футбалісты пасля матча або трэніроўкі прымалі душ голымі. А цяпер так і мыюцца — у шортах. На гэтую змену звычак звярнуў увагу Крыстаф Крамер — былы гулец зборнай Германіі, які ў 2014 годзе стаў чэмпіёнам свету па футболе.

«Раней мы ўсе мыліся голымі. А цяпер, я б сказаў, 80% прымаюць душ у трусах», — адзначыў футбаліст у адным з нядаўніх падкастаў. Сам ён прызнаўся, што не вельмі разумее такога падыходу, і выказаў здагадку, што справа ў розніцы паміж пакаленнямі. Зрэшты, лічба 80% — яго асабістае назіранне.

Журналісты Tagesspiegel вырашылі разабрацца ў гэтым феномене і паразмаўлялі з маладымі спартсменамі з аматарскіх клубаў. Высветлілася, што ў некаторых камандах мыцца ў трусах або купальніках сапраўды стала звычайнай практыкай.

Асабліва прыкметная гэтая змена ў жаночым футболе: паводле аповедаў маладых футбалістак, пасля трэніровак і гульняў амаль ніхто ў іх камандах не прымае душ голым. Пры гэтым сама тэма аказалася настолькі далікатнай, што суразмоўцы журналістаў папрасілі захаваць іх ананімнасць. А іх адказы паказалі, што за адной і той жа звычкай могуць стаяць зусім розныя матывы.

Чаму маладыя спартсмены не хочуць распранацца

Адна з прычын — сарамлівасць. Асабліва гэта датычыць падлеткаў, якія перажываюць фізічныя змены і часта параўноўваюць сябе з іншымі. Сваю ролю адыгрываюць і сацыяльныя сеткі, дзе маладыя людзі пастаянна бачаць ідэалізаваныя целы. На гэтым фоне ўласнае цела можа здавацца недастаткова прыгожым. У прафесійным спорце дадатковы ціск ствараюць рэгулярныя ўзважванні, вымярэнні тлушчавай масы і праверкі фізічнай формы.

Раней да мыцця аголенымі мужчыны прывучаліся ў арміі, дзе гэта было адным з патрабаванняў гігіены. Аднак за апошнія паўстагоддзя службу па прызыве адмянялі спачатку ў ЗША, а пасля і ў большасці краін Еўрасаюза. Паступова атрафіравалася і звычка, што фарміравалася ў войску.

Але рэч далёка не заўсёды ў няўпэўненасці ва ўласным целе. Некаторыя маладыя людзі проста не хочуць паказваць інтымныя часткі цела іншым і лічаць гэта пытаннем асабістай прыватнасці. У асобных выпадках значэнне маюць рэлігійныя перакананні.

Напрыклад, у ісламе існуюць правілы, паводле якіх мужчынам належыць прыкрываць цела ад пупка да каленяў. Аднак тое, як гэтае правіла выконваецца пад душам, залежыць ад канкрэтнага чалавека і яго поглядаў.

Яшчэ адна прычына — жаданне не вылучацца з калектыву. Калі большасць каманды прымае душ у трусах, распрануцца дагала азначае стаць адным з нямногіх, хто паводзіць сябе інакш. Таму нават тыя, хто асабіста не бачыць праблемы ў аголенасці, пакідаюць на целе ніжнюю бялізну, каб адчуваць сябе часткай групы.

Псіхолаг: нічога дзіўнага, усё нармальна

Спецыялістка ў галіне спартыўнай псіхалогіі Марыён Зульпрыцыа лічыць, што ў новай звычцы няма нічога дзіўнага або трывожнага. Калі яна сама займалася спортам, было звычайнай справай прымаць душ без адзення. Але пазней, працуючы трэнеркай дзявочых каманд, яна ўжо сутыкалася з тым, што спартсменкі мыліся ў купальніках. На яе думку, з псіхалагічнага пункту гледжання гэта цалкам зразумела, асабліва калі гаворка ідзе пра падлеткаў.

«Менавіта ў перыяд палавога выспявання многія адчуваюць патрэбу хаваць сваё цела або параўноўваць сябе з іншымі», — тлумачыць экспертка.

Агульная раздзявальня можа быць асабліва ўразлівым месцам для непаўналетніх. Тут існуе рызыка насмешак, булінгу, крыўдных заўваг і парушэння асабістых межаў.

Аднак Зульпрыцыа не лічыць, што нежаданне маладых людзей раздзявацца перад іншымі — гэта штосьці кепскае. Наадварот, яна бачыць у гэтым магчымую прыкмету пазітыўных змен: дзеці і падлеткі ўсё часцей самі вызначаюць, што для іх прымальна, а што не, замест таго каб аўтаматычна падпарадкоўвацца чужым патрабаванням.

«Гэта добра, калі дзеці і падлеткі не робяць таго, што выклікае ў іх дыскамфорт. Калі яны кажуць, што ім непрыемна і яны чагосьці не хочуць, для гэтага найперш патрэбная смеласць. Гэта сведчыць пра сілу, а не абавязкова пра сарамлівасць», — адзначае псіхолаг.

На думку эксперткі, за апошнія гады змянілася і сама культура спартыўных клубаў. Раней нярэдка трэнеры нават прымалі душ разам з выхаванцамі, гэта лічылася важным для каманднага духу. Цяпер такая практыка ўжо лічыцца непрымальнай. Больш увагі надаецца асабістаму камфорту дзяцей і іх праву самастойна вызначаць свае межы.

Каментары8

  • Суродзіч
    14.10.2026
    Дык то футбалісты. Там еўрапейская культура даўно не дамінуе.
  • усё проста
    14.10.2026
    Падагрэў вады дарагі, сродкі для прання не танныя, "паўночная плынь-2" падарвана, Еўропа галадае, няма грэчкі і солі... Маладое пакаленне адказна спажывае водны рэсурс і мые майткі разам з целам. :D
  • Wert
    14.10.2026
    Давно в армии: душевую разделили вертикальными нестругаными досками прибитыми к горизонтальным брусьям, как забор. В одной половине делали ремонт. Пришли мы мыться, всегда очередь, уже раздетые, и один сослуживец прислонился/присел на горизонтальный брусок.... В какой-то момент забор рухнул.... Крики, у сослуживца спина в занозах... Благо санчасть напротив, отдохнул там недельку. И мы поржали вдоволь😁

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства18

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць10

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі13

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць