Аднавіў працу сайт Леаніда Маракова, дзе змешчаныя архівы пра камуністычныя рэпрэсіі ў Беларусі
Сайт быў недасяжны тры гады. Зараз старонка дапоўненая і адноўленая.
Па адрасе marakou.com можна прачытаць укладзеныя даследчыкам даведнікі, а таксама аўтарскую прозу Леаніда Маракова. Таксама на сайце можна пазнаёміцца з паэзіяй дзядзькі даследчыка — Валера Маракова, расстралянага ў 1937 годзе.
«Сябры, дзялюся прыемнай навіной. Сайт Леаніда Маракова, які знік тры гады таму, актуалізаваны і адноўлены. Па адрасе marakou.com даступныя ўкладзеныя ім даведнікі, а таксама аўтарская проза Леаніда і паэзія яго роднага дзядзькі Валерыя Маракова, расстралянага ў чорную ноч 29 кастрычніка 1937 года. Гэта стала магчымым дзякуючы Клубу беларускіх мецэнатаў і асабіста Івану Бахціну. Асобная падзяка Змітру, сыну Леаніда, з дазволу якога была праведзена гэтая праца. Гэта падзея. Вяртаецца цэлы пласт беларускай гістарычнай памяці», — напісаў у фэйсбуку кіраўніка Беларускай рады культуры Сяргей Будкін.

Каментары
Особенно важен раздел Карники.