Грамадства77

Чаму зніклых людзей шукаюць так доўга пры вялікай колькасці камер відэаназірання па ўсёй краіне?

У Беларусі працуе 60 тысяч разумных камер відэаназірання. Чаму тады зніклых людзей шукаюць па два тыдні?

За апошнія тыдні ў сталіцы знік не адзін чалавек — найбольш гучнай справай сталі двухтыднёвыя пошукі 21-гадовай Яны Кастранковай. На жаль, дзяўчыну знайшлі мёртвай 12 студзеня ў вадаёме Сляпянскай воднай сістэмы. Цела выцягнулі за адзін кіламетр ад парка Чалюскінцаў, дзе яе тэлефон зафіксавалі апошні раз. 

Зніклую Яну Кастранкову 30 снежня зафіксавалі камеры, каля пад'езду яе дома. Але знайшлі дзяўчыну толькі амаль праз два тыдні. Cкрыншоты відэа з камер назірання, выкладзенага ў сацсеткі.

Прадстаўнік ініцыятывы сілавікоў BelPol Уладзімір Жыгар патлумачыў «Нашай Ніве», чаму нават такія гучныя пошукі расцягваюцца на так доўга. Пры тым, што па ўсёй Беларусі, а тым больш у Мінску, расце колькасць разумных камер відэаназірання. 

«На такія вынікі ўплываюць два фактары. Першы, відавочны — падобныя справы не тычацца палітыкі, таму тут не бачаць сэнсу задзейнічаць Рэспубліканскую сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі, Kipod, падлучаную да вялікай колькасці камер.

Хоць і, варта адзначыць, у некаторых пунктах гэтыя камеры відэаназірання даюць карцінку зусім нізкай якасці — у тых жа месцах грамадскага харчавання ці крамах. Камеры, якія ўсталяваныя ў самім горадзе, на вуліцы, ужо нашмат лепшыя», — лічыць Уладзімір Жыгар, які ў свой час працаваў у крымінальным вышуку Мазырскага РАУС.

Уладзімір Жыгар. Фота: lookby.media

Але асноўная прычына доўгіх пошукаў зніклых людзей палягае ў іншым.

«Кожным зніклым без вестак у першыя суткі ў сваё дзяжурства займаецца следча-аператыўная група. Яны працуюць па алгарытме: распытаць сваякоў, высветліць нюансы кшталту ці не сыходзіў блізкі з дому раней, прабіць нумар тэлефона і знаходжанне тэлефона. Калі чалавек не адшукаўся цягам сутак, тады гэты матэрыял перадаецца ў аддзел вышуковай працы крымінальнага вышуку. І звычайна там вельмі мала супрацоўнікаў. Напрыклад, у нас з 35 супрацоўнікаў крымінальнага вышуку менавіта саміх пошукавікаў было ўсяго чатыры. Прыкладна такая ж сітуацыя па ўсёй краіне,

— тлумачыць прадстаўнік BelPol. — Ну, і пошукавікі таксама мусяць працаваць згодна з алгарытмамі, паслядоўна — пачынаецца цягамотная, марудная праца з апытаннямі сведак, рассылкай арыенціровак… Бо здараліся такія сітуацыі: ёсць заява, што чалавек знік, быццам пасля таго, як паехаў у Расію. Следча-аператыўная група чыста фармальна правярае кватэру, але потым высвятляецца, што труп «зніклага без вестак» увесь гэты час стаяў ля шафы, закручаны ў дыван. Пасля такога супрацоўнікам ладзілі моцныя такія лупцоўкі».

Уладзімір таксама адзначае, што людзі ўзімку знікалі часцей, і потым іх знаходзілі толькі ўвесну, калі снег пачынаў раставаць.

Каментары7

  • БЧБ
    13.01.2026
    потому что приоритет отдается поиску врагов режима. Если бы пропавшая надела БЧБ шапочку, ее быстро бы нашли
  • Простой вопрос
    13.01.2026
    А сколько из этих камер в рабочем состоянии?
    Их же нужно обслуживать ( свыше 60 тысяч + до сих пор устанавливают)+ сидеть за рабочим местом и наблюдения вести, это ж сколько нужно сотрудников , а работка так себе, вредная.
  • feafania
    13.01.2026
    Для распазнаваньня кіподам асуджаных на хатнюю хімію спецыяльна асобна фоткалі. Відавочна, па пашпартным здымку сістэма не працуе дак добра, як пра гэта заяўляецца.

Цяпер чытаюць

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе22

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе

Усе навіны →
Усе навіны

Футбольная зорка Раберта Карлас страціў амаль усё, што зарабіў за кар'еру6

Беларусы Бельгіі прыйшлі з БЧБ на футбольны матч беларускай зборнай ФОТАФАКТ5

Спіс найлепшых серыялаў па версіі The New York Times22

Развіваць трамвайны рух у Мінску не плануюць13

«Пралесак не бачу». Былы часовы павераны ў справах Польшчы ў Беларусі выказаўся пра перамовы з Мінскам1

Сеул пасварыўся з Кіевам праз паўночнакарэйскіх ваеннапалонных12

У Віцебску на аўкцыён выставілі Смаленскі рынак

У Беларусі ў найбліжэйшыя гады павінны з'явіцца панэльныя хмарачосы. Нават на 53 паверхі!5

Кампанія Disney перазапусціць мультсерыял «Чорны плашч»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе22

Вячорка: Сустрэча Сікорскага з Рыжанковым можа ўдарыць па стаўленні да беларусаў у Еўропе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць