Грамадства44

«Жыццё занадта кароткае». Вера Палякова-Макей расказала, што яе радуе ў жыцці пасля смерці мужа

«Пасля падзей, якія трагічна адбыліся ў маім жыцці, я зразумела: трэба закрываць гештальты».

Актрыса і дырэктарка Тэатра юнага гледача Вера Палякова-Макей распавяла, як трагічныя падзеі ў асабістым жыцці змянілі яе стаўленне да грошай і людзей. Пасля раптоўнай смерці мужа — міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея — яна прыйшла да высновы, што замест збірання на «чарговае футра» варта інвеставаць у эмоцыі.

«Пасля пэўных падзей, якія трагічна адбыліся ў маім жыцці, я зразумела, што жыццё настолькі кароткае, што трэба закрываць гештальты. Можна сядзець, збіраць грошы… Але колькі чалавеку трэба? Шчаслівы той, каму хапае. Мая мама мне заўсёды так казала», — гаворыць яна.

Вера Палякова адзначыла, што забяспечана жыллём дзякуючы бацькам і мужу, таму не бачыць сэнсу ў накапленні дзеля чарговых рэчаў.

«І насамрэч, у мяне ўсё ёсць. Бацькі паклапаціліся, каб у мяне было жытло. Дзякуй мужу, ён таксама паклапаціўся, каб і ў мяне, і ў дзяцей… Каб мы жылі нармальна, у кватэры. У нас ёсць лецішча, ёсць машына. Ну як бы вось што яшчэ? Ну на чарговае футра назапасіць, купіць?» — кажа яна.

Актрыса прызнаецца, што шопінг і пакупкі заўсёды дапамагаюць ёй падняць настрой.

— Вось у гэтым плане Стамбул — гэта як рай для шапаголіка. Не, насамрэч, шопінг вельмі радуе, праўда. Часам бываюць такія моманты, што мне кепска. У мяне ёсць сяброўка, у яе свой шоу-рум. Я ёй тэлефаную, кажу: «Ну так кепска, я зараз прыеду і сябе парадую». Вось гэта ўзнімае настрой любой жанчыне, калі раптам яна нейкі прыгожы сабе ўбор купіла, нават проста кофтачку, хустачку, — адзначыла Вера Палякова.

Яна кажа, што раней яна не любіла быць адна, але цяпер сітуацыя змянілася.

«Раней я не цярпела адзіноты, а цяпер я не цярплю ўжо людзей. І вось мне трэба з'ехаць кудысьці далёка, у нейкае вельмі новае месца».

Каментары4

  • Спадар
    13.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Отец Засандалий
    13.04.2026
    Так что случилось? С раком борются. И живут.
  • Rinn
    14.04.2026
    Лайкаю то, что удалила Наша нива. Явно было не в бровь, а в глаз мадам поляковой-макей. Дула с супругом в одну дуду, а теперь нам-то что до её переживаний

Цяпер чытаюць

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскай краме заўважылі розныя цэны на адны і тыя ж тавары1

Вайсковец адчытаў кіраўніка Пентагона Піта Хегсета за смех каля Магілы Невядомага салдата. Хегсет узнагародзіў яго ВІДЭА10

«Позву ў суд атрымала ў раддоме». Наста Дашкевіч пра роды падчас следства, суд з месячным дзіцем і каханне на адлегласці5

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек6

Беларускі музей просіць дапамогі ў аднаўленні старадаўняга храма6

У рамках «новай архітэктуры бяспекі» Масква прапануе вывесці ядзерную зброю і «Арэшнік» з Беларусі — інфармацыя пра перамовы ў Абу-Дабі59

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі4

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

«Спыталі, я жывая ці не». Беларускі б’юць трывогу: ім тэлефануюць з міліцыі і распытваюць пра труп

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць