Грамадства44

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

38‑гадовай Злаце Скобнікавай далі хатнюю хімію.

Злата Скобнікава. Фота з яе старонкі Укантакце

Злата Скобнікава нарадзілася ў 1988 годзе ў Мінску. У 2008 годзе яна скончыла Архітэктурна-будаўнічы каледж па спецыяльнасці «тэхнік-архітэктар» і працавала ў БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Вядома, што ў Златы ёсць муж і сын. Пасля выхаду з дэкрэту жанчына ўсур'ёз занялася фатаграфіяй: прайшла шэраг прафесійных курсаў, здымала партрэты, сем'і і вяселлі ў стылі fine art.

Злату затрымалі сёлета і, мяркуючы па перапынку ў анлайне, да суда пратрымалі ў СІЗА каля чатырох месяцаў.

Скобнікаву судзілі ў Мінскім гарадскім судзе па ч. 1 і ч. 2 арт. 361‑4 КК («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Дакладныя акалічнасці крымінальнай справы невядомыя.

Злаце Скобнікавай прысудзілі хатнюю хімію.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў краіне пачаліся пасля 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў яе выехаць за мяжу. Адбыліся масавыя народныя пратэсты супраць дыктатуры і фальсіфікацыі выбараў. На гэта ўлады адказалі рэпрэсіямі.

Паводле падлікаў аб'яднання сілавікоў «Белпол» і праваабаронцаў, вядомыя імёны як мінімум 10050 чалавек, якія падпалі пад палітычна матываваныя крымінальныя справы. Усяго тыя ці іншыя палітычныя рэпрэсіі (крыміналкі, адміністратыўкі, звальненні, ператрусы, вымушаная эміграцыя) закранулі сотні тысяч беларусаў. 

«Экстрэмізмам» улады Беларусі лічаць патрабаванне правесці свабодныя выбары з празрыстым падлікам галасоў, а таксама практычна ўсялякую крытыку ўладаў, прарасійскіх гістарычных наратываў, праявы салідарнасці з Украінай, антываенныя выступы. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары4

  • Тутэйшы аглядальнік
    16.09.2026
    Гандаль працягваецца...Але час Рыжага клоўна і яго каманды скарачаецца...
  • once again
    16.09.2026
    МЫ сюды русню не звалі, дазвол на выкарыстанне нашай краіны як плацдарма ім не давалі. Інфармаваць пра іхнія і калабарантаў у форме УС РБ перамяшчэнні па НАШАЙ краіне было справай гонару і самапавагі.
    Ганьба гэтаму судзілішчу над чарговай годнай Беларускай!
    Дзякуй, што пішаце. За лічбамі статыстыкі заўсёды схаваныя Асобы, пра якіх варта памятаць і фіксаваць факты пераследу.
  • .
    16.09.2026
    Месяц таму, ў сярэдзіне жніўня 2026 года, быў артыкул "Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы".
    З аналізам статыстыцы павялічвання Спісу "экстрэмістаў".

    студзень 2026 — 77
    люты 2026 — 127
    сакавік 2026 — 95
    красавік 2026 — 130
    май 2026 — 72
    чэрвень 2026 — 95
    ліпень 2026 — 66
    жнівень 2026, першая палова — 8

    З чаго былі высновы пра змяншэнне колькасці судоў.
    Працяг:

    жнівень 2026, другая палова — 17 (жнівень 2026, усяго - 25)
    верасень 2026, першая палова - 71

    Мяркую, ўсё ж не ўлічылі, не пачулі відавочную версію пра летні перыяд водпускаў у карнай сістэме.

    І дадатковае назіранне. Ад тыкток-увагі, за ўспышкамі навін хаваецца сапраўдны ход працэсаў. Выхватываем цікавае, фрагменты: "нібыта рэпрэсіі пачалі закончвацца", а працяг ужо нібыта не такі важны, "проста" вяртанне да руціны рэпрэсій.

    Дакладны час затрымання фатографкі не ўказаны, толькі прыкладна. Значыць, недзе ў сярэдзіне вясны яшчэ шукалі па "Гаюну".

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

Дальнабоя з Баранавічаў, цёзку па прозвішчы нямецкай канцлеркі, асудзілі за «падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў»7

Прэзідэнт Латвіі: Большасць краін НАТА не адаб'е ракет Расіі1

1,30 рубля за кілаграм бульбы: што прадаюць у Мінску на восеньскіх кірмашах

Каверын задумаўся, чаму б Ціханоўскай не раздзецца, каб прыцягнуць увагу да Беларусі. У шоку былі ўсе63

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

Трамп заявіў, што ў ЗША створаць «Сілы ШІ» і прызначаць адказнага за развіццё штучнага інтэлекту1

Колькі можна сядзець без перапынку, каб не павялічваць рызыкі раку? Навукоўцы знайшлі адказ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude4

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць