Здарэнні

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Пошукі беларуса Мікалая Свірыдава на піку Курумды скончаныя.

«15 верасня, пошукі Мікалая Свірідава на піку Курумды завершаны. Знайсці Мікалая нам не ўдалося. Чатыры дні на гары працавала каманда аператараў дронаў кампаніі Evernest разам з альпіністам Андрэем Ярохіным. Былі абследаваныя грэбень, схілы і кулуары паводле задання, складзенага пасля другога этапу. На схіле знайшлі два прадметы: красовак і палатку», — паведамляе сайт, які быў зроблены для інфармавання пра пошукі зніклых у Кыргызстане беларускіх альпіністаў.

Імаверна, Мікалай пахаваны пад лавіннымі вынасамі альбо знаходзіцца ў расколінах ніжэй па схіле. Ні тое, ні другое з паветра не праглядаецца.

«У раёне пачаліся снегапады. Снег назапашваецца на схілах і больш не сыходзіць. Далейшае абследаванне схілаў немагчымае: усё, што мы шукалі, цяпер знаходзіцца пад снегам. Таму работы спыненыя. Група сыходзіць з гары. Аднаўленне пошукаў мы не плануем. Мікалай застаецца на Курумды», — канстатуюць яго калегі.

У пачатку жніўня пасля ўзыходжання на пік Курумды ў Кыргызстане знікла група з трох альпіністаў. Сярод іх — двое беларусаў: 43‑гадовы Максім Палянскі і 60‑гадовы Мікалай Свірыдаў, а таксама 37‑гадовы Сяргей Рубцоў з Літвы. Потым падчас пошукавай аперацыі былі знойдзеныя целы Палянскага і Рубцова.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць