Грамадства

За гібель 18‑гадовага работніка магілёўскага атракцыёна будуць судзіць дырэктарку

Следчы камітэт завяршыў расследаванне трагедыі, якая адбылася 1 мая ў парку атракцыёнаў у Магілёве. У гібелі 18‑гадовага стажора, які працаваў на атракцыёне «Сальта», абвінавацілі 25‑гадовую загадчыцу парку.

Падчас працы хлопца ўдарыла карусель. Ён атрымаў цяжкую траўму галавы і памёр на месцы.

Як паведамілі ў Следчым камітэце, загінулы працаваў без працоўнай або грамадзянска-прававой дамовы. Ён таксама не праходзіў медыцынскі агляд, інструктаж па прамысловай бяспецы, навучанне і стажыроўку.

Следства лічыць, што менавіта гэтыя парушэнні сталі адной з прычын няшчаснага выпадку. Пасля чарговага цыклу атракцыёна стажор выпускаў пасажыраў, але, насуперак патрабаванням тэхнікі бяспекі, не зафіксаваў карусель. У выніку балансір пачаў рухацца і ўдарыў хлопца па галаве.

Адказнай за трагедыю следства лічыць загадчыцу парку. Паводле Следчага камітэта, менавіта яна самастойна дапусціла 18‑гадовага хлопца да працы, хоць неабходных працэдур перад гэтым ён не прайшоў.

Жанчыне выстаўлена абвінавачанне паводле часткі 2 артыкула 306 Крымінальнага кодэкса — парушэнне службовай асобай, адказнай за выкананне правіл тэхнікі бяспекі і аховы працы, якое з неасцярожнасці прывяло да смерці чалавека. Цяпер абвінавачаная знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць