Свет33

Літоўскае МЗС даслала Беларусі ноту рашучага пратэсту

16 верасня ў Міністэрства замежных спраў Літвы выклікалі прадстаўніка пасольства Беларусі ў Літве і ўручылі яму ноту рашучага пратэсту ў сувязі з парушэннем дзяржаўнай мяжы і паветранай прасторы Літвы.

Фота ілюстрацыйнае

У ноце адзначаецца, што ў ноч з 14 на 15 верасня 2026 года сродкамі аб'ектыўнага кантролю быў зафіксаваны беспілотны лятальны апарат, які з боку Беларусі парушыў дзяржаўную мяжу і паветраную прастору Літвы.

Літоўскае МЗС расцэньвае гэты інцыдэнт як грубае парушэнне міжнароднага права і патрабуе ад Беларусі неадкладна даць падрабязнае тлумачэнне таго, што адбылося, а таксама не дапусціць падобных парушэнняў у будучыні.

Літва таксама патрабуе, каб Беларусь забяспечыла эфектыўны кантроль над сваёй тэрыторыяй і паветранай прасторай і не дапускала дзеянняў, якія могуць ствараць пагрозу бяспецы суседніх дзяржаў.

У МЗС Літвы падкрэслілі, што краіна пакідае за сабой права разам з саюзнікамі прыняць усе неабходныя меры для гарантавання нацыянальнай бяспекі, тэрытарыяльнай цэласнасці і бяспекі насельніцтва.

Уночы 15 верасня літоўскія вайскоўцы выявілі аб’ект, які ўвайшоў у паветраную прастору Літвы. Яго збілі італьянскія знішчальнікі НАТА.

Пазней літоўскія ўлады заявілі, што збіты беспілотнік нёс выбухоўку. У Міністэрстве абароны Літвы адзначылі, што гэта быў першы такі выпадак парушэння паветранай прасторы краіны.

15 верасня дарадца прэзідэнта Літвы Дэйвідас Матулёніс заявіў, што з Мінска Вільню не папярэджвалі пра гэты беспілотнік. На наступны дзень прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа паведаміў, што збіты аб’ект быў беспілотнікам расійскай вытворчасці тыпу «Гербера».

Каментары3

  • Нота рашучага пафігізма
    17.09.2026
    А ім вашыя ноты да аднаго месца. Вось калі б вы яму морду набілі, то іншая была б справа
  • %
    17.09.2026
    Забараніць аўтобусы, ці зачыніць пераходы. І ўсё - ніякі дрон не паляціць, браня.
  • Смех ды й годзе
    17.09.2026
    Дыктатар ім даслаў дронаў, а гэтыя - ноту. Уявім: лукашэнка з пуціным дасылаюць Арэшніка - адкажуць выклікам трэцяга пазасталага аташэ да Будрыса?

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік4

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

Украіна адхіліла прапанову Трампа аб пераглядзе межаў Данбаса11

«Белорусскій сіловік»: Узмацняецца тэндэнцыя да заканчэння «СВА»29

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй4

Пацярпелым у ДТЗ з маршруткай каля станцыі метро «Акадэмія навук» дапамога аказана на месцы1

Каля станцыі метро «Акадэмія навук» маршрутка ўрэзалася ў слуп

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік4

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць