Прадстаўнікі тураператара распавялі, што сапраўды «ўчора служба бяспекі кампаніі зафіксавала несанкцыянаваную актыўнасць у адносінах асобных вэб-рэсурсаў».
Tez Tour пракаментаваў сітуацыю з узломам сайта, піша Office Life.
Прадстаўнікі тураператара распавялі, што сапраўды «ўчора служба бяспекі кампаніі зафіксавала несанкцыянаваную актыўнасць у адносінах асобных вэб-рэсурсаў».
У найбліжэйшы час для нашых партнёраў будзе адноўлены доступ да працоўных сэрвісаў, уключаючы сістэму падбору тураў і асабістыя кабінеты.
Камерцыйны дырэктар тураператара Васкан Арзуманаў запэўніў, што прыкмет уцечкі гэтых турыстаў і партнёраў не выяўлена.
Учора з'явілася інфармацыя, што сайт Tez Tour узламаны. Хакеры сцвярджалі, што спампавалі ўсю гісторыю вандровак беларусаў
Пры заходзе на сайт teztour.by быў бачны чорны экран і паведамленне, што кампанія спыніла сваё існаванне з 15 верасня.
Сцвярджалая, што ўсе серверы скампраметаваныя. А хакеры з групоўкі DATASUCKERS спампавалі і знішчылі: 45 мільёнаў запісаў браніраванняў, 52 млн браніравання гатэляў, 252 мільёны фінансавых трансакцый. Агулам страчана, як сцвярджаюць хакеры, 395,5 мільёна запісаў.
Хакеры звярталіся да кліентаў Tez Tour і да адміністратараў кампаніі:
«Паважаныя кліенты! Вашы пашпарты, замежныя пашпарты, даныя банкаўскіх картак, тэлефоны, адрасы і г. д. — знаходзяцца ў нашых руках, а кампанія не мае да іх доступу. Усё было выдалена. Адміністратары кампаніі, можаце не хвалявацца — вярнуць даныя немагчыма: усе вашы серверы цалкам захопленыя намі, дыскі перазапісаныя, каб выключыць магчымасць аднаўлення, а рэзервовыя копіі — выдаленыя. Толькі каб трапіць унутр і разабрацца, вам спатрэбіцца некалькі дзён, улічваючы вашу крыварукасць, не кажучы ўжо пра аднаўленне. Як кажуць… TEZ TOUR — УСЁ. Кампанія закрытая. Кліенты ідуць нах*».
Каментары