Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»
«Калі ўсе пытанні будуць вырашаныя і ўзгодненыя абодвума бакамі, адбудуцца дадатковыя вызваленні асобаў і зняцце санкцый з беларускіх кампаній».
«У якасці жэсту добрай волі Беларусь вызваліць 25 чалавек. Злучаныя Штаты, у сваю чаргу, здымуць санкцыі з дзвюх беларускіх кампаній — «Лакафарба» і «Беллесбумпрам», — заявіў спецыяльны пасланнік ЗША Джон Коўл.
Таксама ён сказаў, што бакі працягнуць працу над вырашэннем пытанняў, якія засталіся.
«Калі ўсе пытанні будуць вырашаныя і ўзгодненыя абодвума бакамі, адбудуцца дадатковыя вызваленні асобаў і дадатковае зняцце санкцый з беларускіх кампаній», — заявіў Джон Коўл.
Сам Джон Коўл не ведаў назваў беларускіх прадпрыемстваў, з якіх ЗША здымаюць санкцыі гэтым разам. «Лакафарбу» і «Беллеспаперапрам» зачытаў амерыканскі дыпламат Крыстафер Паніка.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
На лакофарбу... 250 в сакавику "освободил", 234 с того времени за решётку. мр...ь.