Міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў сустрэўся ў Мінску з дэлегацыяй Амана, якую ўзначаліла прынцэса Мона бінт Фахад Аль Саід — памочніца прарэктара Універсітэта імя султана Кабуса па пытаннях міжнароднага супрацоўніцтва і намесніца старшыні апякунскай рады Нацыянальнага музея Амана.

У сустрэчы таксама ўдзельнічаў генеральны сакратар Нацыянальнага музея Амана Джамаль аль-Мусаві. Аманская дэлегацыя знаходзіцца ў Беларусі з мэтай пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва ў адукацыйнай і культурнай сферах.
Падчас сустрэчы бакі выказалі зацікаўленасць ва ўмацаванні супрацоўніцтва паміж універсітэтамі Беларусі і Амана. Яны адзначылі значны патэнцыял у гэтай сферы і абмеркавалі магчымасці яго далейшага развіцця, у тым ліку рэалізацыю сумесных праектаў паміж вышэйшымі навучальнымі ўстановамі дзвюх краін.
Таксама стораны разгледзелі план культурных мерапрыемстваў на 2026—2027 гады. Абмяркоўвалася магчымасць правядзення ўзаемных выстаў і выступленняў творчых калектываў. Акрамя таго, падчас сустрэчы закранулі пытанні палітычнага ўзаемадзеяння Беларусі і Амана.
14 верасня Мона бінт Фахад Аль Саід атрымала званне ганаровага прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Каментары
Рэд.
старана
тлумачэнне слова:
старана, -ы; множны лік стораны (з лічэбнік 2, 3, 4 стараны), старон; жаночы род
1. Тое, што і бок (у 1-3 і 7 знач.). У свеце чатыры Усяго стараны. Хто добры і шчыры — Не цесны яны. Гаўрусёў. Той, хто сынам можа звацца Беларускай стараны, Будзе да канца змагацца На крутых франтах вайны. Астрэйка. Убачыўшы чалавека са сваёй стараны,.. [Кандрат] заварушыўся, рвануўся да яго і адразу сыпануў словамі. Чорны. О, колькі ў нашай ціхай старане Магіл салдат, яшчэ ўсё невядомых!.. Мая зямля ім стала родным домам, Ім, смерцю храбрых паўшым на вайне. Рудкоўскі. Абедзве стараны згадзіліся памірыцца. Скрыган.
[Зрэдагавана]