Грамадства11

Дзе ў Беларусі засталіся грэка-каталіцкія парафіі і колькі іх?

Пасля пазбаўлення рэгістрацыі трох грэка-каталіцкіх парафій у Брэсцкай вобласці, паўстала пытанне: колькі супольнасцяў уніятаў цяпер засталося ў Беларусі і дзе? Такіх актуальных звестак у адным месцы няма, але выданне Kalolik.life паспрабавала сабраць іх.

Дзе ў Беларусі засталіся грэка-каталіцкія парафіі і колькі іх?

Аказалася, што ва ўсёй Пінскай дыяцэзіі засталася толькі адна грэка-каталіцкая парафія — у Гомелі.

У цэлым, паводле інфармацыі ў Адзіным дзяржаўным рэгістры, у які павінны быць унесеныя ўсе рэлігійныя арганізацыі, 4 супольнасці дзейнічаюць у Мінску, 1 — у Маладзечне, 2 — у Віцебску, 1 — у Полацку, 1 — у Оршы, 1 — у Магілёве, 1 — у Гомелі.

Таксама вядома, што 1 парафія працягвае дзейнасць у Гродне, 1 — у Лідзе, хоць звестак пра гэтыя арганізацыі пошук у Адзіным дзяржаўным рэгістры не выдае.

Такім чынам, усе парафіі, акрамя трох супольнасцяў Брэстчыны, атрымалі новую рэгістрацыю. І калі так, то цяпер у Беларусі засталося 13 грэка-каталіцкіх парафій. 

Сярод іншых прайшла перарэгістрацыю і гомельская парафія «Трох Свяціцеляў», якая была самай першай зарэгістравана ў Беларусі — паводле дадзеных у рэестры. Гэта адбылося ў снежні 1991 года.

Гэтая супольнасць з'яўляецца нешматлікай і не мае свайго храма. Службы праходзяць у гомельскім касцёле звычайна двойчы на месяц, сюды прыязджае служыць святар з Магілёва. Найбліжэйшая служба, паводле раскладу, павінна адбыцца 19 красавіка.

Каментары1

  • М.Р.
    15.04.2026
    Адзін з нумароў “Мужыцкай праўды” цалкам прысвечаны Ўніяцкай царкве. Кастусь Каліноўскі як Яська-гаспадар выказваўся за адраджэнне Ўніяцкай царквы, заклікаў пакідаць гвалтам навязанае праваслаўе і вяртацца да веры продкаў. Хачу нагадаць, што Ўніяцкую царкву зліквідавалі ў 1839 г. Прайшло ўсяго 24 гады. Здзейснены гвалт над верай быў жывы ў памяці аднаго пакалення.

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць