Грамадства2727

Рэжысёрка канцэртаў для Лукашэнкі святкавала Новы год і Раство ў Вялікабрытаніі — шмат ФОТА

Анжаліна Мікульская кіруе прадзюсарскім цэнтрам «Спамаш» і арганізоўвае розныя дзяржаўныя мерапрыемствы і тэлепраекты. А па натхненне ездзіць на Захад.

Анжаліна Мікульская. Тут і далей: фота і скрыншоты сторыс яе інстаграма

З 1993 па 2018 год Анжаліна Мікульская працавала на тэлебачанні (апошнія 10 гадоў — на пасадзе Дырэктара дырэкцыі спецыяльных праектаў тэлеканала АНТ). Яна вядомая як аўтарка і прадзюсарка тэлепраектаў «Я спяваю!», «Талент краіны», «Акадэмія талентаў», «Гонар нацыі».

У якасці рэжысёркі Мікульская ставіла канцэрты да Дня Незалежнасці каля стэлы «Мінск — горад-герой», Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне, фестывалю «Музычныя вечары ў Мірскім замку», фінальнага шоу конкурсу прыгажосці «Міс Супернэшэнл 2013», канцэрт пасля выбараў у 2015-м. Таксама Анжаліна рэжысавала музычныя прэміі «Песня года Беларусі». Традыцыйнымі канцэртамі ў Александрыі, дзе Лукашэнка любіць святкаваць Купалле, яна таксама займалася.

Шоу «Героі» на БТ, у якім сярод вядучых была ўнучка Лукашэнкі Дар’я, — гэта таксама вынік працы Анжаліны, бо яна была сааўтаркай і рэжысёркай-пастаноўшчыцай тэлепраекта.

Разам з сям’ёй Мікульская сустракала Новы год у Велікабрытаніі.

Пачалася вандроўка з Лондана, дзе Анжаліна пайшла ў тэатр «Дамініён» глядзець мюзікл «Д'ябал носіць Прада» (прэм’ера адбылася летась у кастрычніку), арыгінальную партытуру да якога напісаў Элтан Джон.

Мікульская была ў захапленні ад мюзікла і напісала, што гэта неверагодная пастаноўка: «Якія шыкоўныя рэжысёрскія рашэнні ў спектаклі! Вучуся і вучуся!»

Пры гэтым рэжысёрка здзіўлялася правілам у англійскім тэатры: здымаць мюзікл нельга, а быць у зале ў паліто, з ежай і напоямі можна. Але забарона на здымкі яе не спыняла — Анжаліна зрабіла шмат відэа для сторыс у інстаграме.

Наступным пунктам вандроўкі стала Шатландыя — сям’я паляцела ў Эдынбург, каб сустрэць там Новы год і паўдзельнічаць у факельным шэсці.

— Гэта адна з нямногіх краін, дзе ярка і з традыцыямі святкуецца менавіта Новы год (астатнія больш увагі надаюць Раству). Тут ёсць знакамітая на ўвесь свет вечарынка Хогманай — шатландскае свята, праводзіны адыходзячага года. Гуляюць некалькі дзён. Захапляльная феерыя факельнай працэсіі кожны год збірае ля Эдынбургскага замка больш за сто тысяч людзей з усяго свету.

Здзіўляла Анжаліну на чужыне тое, што, нягледзячы на ​​халодны клімат, шатландцы ў мінусавую тэмпературу спакойна могуць быць на вуліцы з голымі нагамі (нават дзеці). А яшчэ шакаваў дзіўны дэсерт — смажаны ў фрыцюры шакаладны батончык «Марс». Такое кулінарнае вынаходства рэжысёрцы спадабалася.

Пасля Эдынбурга сям’я зноў вярнулася ў Лондан, каб наведаць спектакль «Гензель і Грэтэль» у Каралеўскай оперы «Ковент-Гардэн».

Наступны пункт праграмы — Ліверпуль. Там былі дом-музей сэра Пола Маккартні, музей «Бітлз», а таксама шпацыр да дамоў Джона Ленана і Рынга Стара.

Святкавала Раство сям'я ў шыкоўным рэстаране Ліверпуля.

Толькі ўчора Анжаліна вярнулася да працы ў Беларусі. Цікава, ці пабачым мы ў будучым недзе ў Александрыі мюзікл «Д'ябал носіць Элему».

Каментары27

  • М
    11.01.2025
    Для народу забаранілі англійскія клясы, абмежавалі выкладаньне англійскай мовы, тэматычна абмежавалі , зьнялі паказальнікі на англійскай мове, па зомбаскрыні распавядаюць пра англасаксаў і г.д. - а самі туды едуць. Ставяцца да гэтага народу як да ...
  • Нічога новага ў рускамірных
    11.01.2025
    Халопы гучна праклінаюць Захад і ўпотай яму ж пакланяюцца.
  • Ахаха
    11.01.2025
    В шапке в театре и в ресторане - прям апофеоз агрогламура.
    Ну и вопрос конечно насущный: как такие люди получают британские визы?

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Кафеін замест какаіну. Дачка забітага наркабарона Эль Менча кіруе кавярняй у Каліфорніі1

Экскурсавод паказаў кватэру, у якой у Мінску жыў Лі Харві Освальд

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі12

«Укруці глыбей»: сетка вінных крам зрабіла рэкламу да 8 сакавіка з сэксуальным падтэкстам10

Па справе аб смерці Мелказёрава прызначылі дадатковую экспертызу5

Вуліцы Мінска запаланілі цюльпаны — цэны вагаюцца ад 4 да 6 рублёў за штуку2

«Гэта была мара ўсяго майго жыцця». Беларуска паляцела на Мальдывы і не можа вярнуцца дадому8

Кіраўніка следчай групы па справе Tut.by пасадзілі на 14 гадоў10

Здаровая ежа — шэрая, прэсная, непрыгожая, нясмачная? Гутарка з аўтаркай кнігі пра сняданкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads7

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць