Аўто1010

Палякі ўсё часцей не прапускаюць да сябе беларусаў на аўтамабілях. Вось у чым праблема

Самым патрабавальным называюць пераход «Брузгі-Кузніца».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Ад самага пачатку лета беларусы ўсё часцей сутыкаюцца з тым, што не могуць трапіць у Польшчу на ўласным аўто.

Чырвонае святло для чырвоных лямпаў

Галоўнай прычынай, да якой чапляюцца на мяжы, стала амерыканская оптыка.

Рэч у тым, што оптыка ў аўто, вырабленых для ЗША і Еўропы, адрозная. У «амерыканцаў» чырвоныя ўказальнікі паваротаў ззаду, якія ў некаторых мадэлях сумешчаныя са стоп-сігналамі, аранжавыя габарыты спераду, могуць адсутнічаць паўтаральнікі паваротаў збоку, адсутнічае задняя супрацьтуманная фара.

Беларусы на амерыканскіх аўто, якія не змаглі трапіць на іх у Польшчу, адзначаюць, што прэтэнзіі на мяжы перш за ўсё ўзнікаюць менавіта да ўказальнікаў паваротаў. Калі яны міргаюць чырвоным, то такое аўто разварочваюць у Беларусь.

Іншыя сцвярджаюць, што не пускаюць менавіта тыя аўто, дзе ўказальнік павароту сумешчаны са стоп-сігналам.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Пры гэтым, як адзначаюць падарожнікі, наяўнасць такой оптыкі не з'яўляецца 100%-й гарантыяй таго, што вы на гэтым аўто не трапіце ў Польшчу.

Пад пытаннем, ці прапусцяць у Польшчу з чырвонымі паваротнікамі, разгарэлася дыскусія і ў Трэдс: адны пішуць, што не раз праязджалі на такіх аўто без пытанняў, а іншыя — што не прапусцяць.

У каментарах адзначылася кампанія, якая займаецца пераробкай оптыкі:

«Па той колькасці машын, якія прыязджаюць да нас на «пераасвятленне» з Амерыкі на Еўропу, і размаўляючы з кліентамі, можам сказаць так: залежыць ад змены / надвор'я / настрою і г. д. У гэтую нядзелю прапускалі ўсіх «амерыканцаў», учора ўвечары дзве машыны палякі развярнулі».

Ілюстрацыйны здымак. Фота: Straż Graniczna

Многія іншыя каментатары таксама адзначаюць, што ўсё залежыць ад змены ці нават ад настрою канкрэтнага пагранічніка на польскім баку. Маўляў, часам нікога не правяраюць, а часам разварочваюць назад адразу па некалькі машын.

Таксама ў адмысловых тэлеграм-чатах звяртаюць увагу, што пільнасць кантролю залежыць і ад канкрэтнага пункту пропуску. Самым лаяльным называюць «Брэст-Цярэспаль», а самым патрабавальным — «Брузгі-Кузніца».

Пытанне, якое не турбавала дзесяцігоддзямі

Вельмі часта пра немагчымасць заехаць у Польшчу на аўто з Амерыкі людзі даведваюцца непасрэдна ў пункце пропуску, калі пасля праверкі атрымліваюць адмову ва ўездзе.

Рэч у тым, што раней гадамі і нават дзесяцігоддзямі нікога не хвалявала, якая оптыка ў аўто. Галоўнае, каб яна працавала, дый у цэлым машына была спраўная.

Пытанні, датычныя колеру ўказальнікаў паваротаў, пачалі актыўна абмяркоўваць у прыгранічных чатах недзе ад пачатку лета. Відаць, менавіта тады беларусы пачалі сутыкацца з масавым няпропускам на амерыканскіх аўто ў Польшчу.

Але, верагодна, што першыя праблемы з'явіліся яшчэ ў маі.

У адным з памежных тэлеграм-чатаў 24 чэрвеня быў апублікаваны скрын адказу, які нібыта прыйшоў ад польскай паліцыі. Ён датаваны 18 мая, а сам запыт, мяркуючы па змесце адказу, прыйшоў 13 мая.

Крыніца фота: Тэлеграм @granica_polsha

У ім гаворыцца, што транспартны сродак мусіць быць абсталяваны ўказальнікамі паваротаў, якія міргаюць жоўтым колерам.

У лісце таксама адзначана, што кіраванне на тэрыторыі Польшчы транспартнымі сродкамі, абсталяванымі чырвонымі ўказальнікамі паваротаў, супярэчыць дзейнаму заканадаўству.

Пры гэтым падарожнікі адзначаюць, што на польскім баку пачалі не толькі сачыць за оптыкай: праверкі транспартных сродкаў увогуле сталі больш частымі і пільнымі. Найчасцей просяць паказаць аптэчку, вогнетушыцель, камізэльку са святлоадбівальнымі элементамі.

Каментары10

  • Вось у чым праблема
    05.08.2026
    яны проста хочуць ствараць праблемы з нічога, спасылаючыся на "закон"... Калі на "закон" заплюшчвалі вочкі - праблем не было. Захацелі стварыць праблему - нагадалі пра "закон"... Інагда не да законаў... А інагда да законаў - гэта як захочацца....
  • Дакладней...
    05.08.2026
    Здаецца, праблема не ў беларусах, а ў самаходах.
  • Oscar said
    05.08.2026
    брудасы

Цяпер чытаюць

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў21

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

На пляжы Французскай Рыўеры ўсё часцей прыходзяць дзікі

Самы дарагі дом Мінска ў ліпені набылі ў Каменнай Горцы

Былы начальнік расійскай калоніі, дзе сядзеў Навальны і іншыя палітвязні, атрымаў 7 гадоў за хабар2

Цёзка Ціханоўскай згубіла пашпарт у Францыі. Вячорка просіць дапамогі9

19‑гадовы беларус на галоўным кіберспартыўным шахматным турніры свету зарабіў ужо як мінімум $190 тысяч2

Чатырох беларусаў, якія пацярпелі ў ДТЗ у Грузіі, ужо выпісалі з бальніц

У Мінску склалі партрэт тыповага загінулага на вадзе

Пад Маларытай адкрылі карчму з партрэтамі Лукашэнкі і Пуціна і дыскатэкамі да ночы14

У Алматы праз блэкаўт перанеслі канцэрт Канье Уэста

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў21

У Беларусі вырашылі знішчыць любыя праявы «польскасці»? Улады цішком рыхтуюць глабальную зачыстку Дзяржаўнага спісу помнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць