Грамадства3838

Сёстры Груздзевы цяпер важаць пад 100 кілаграмаў кожная

Спявачкі набралі па 40 кг, таму апошнім часам не паказваюць сябе.

Сёстры Груздзевы. Скрыншот відэа

Сёстры Груздзевы ў інстаграме (яны маюць агульны акаўнт) зрабілі прызнанне: «Сябры, вельмі шмат пытанняў у асабістых, чаму мы цяпер сябе не паказваем. Адказваем. Мы вельмі моцна распаўнелі. Сталі вельмі тоўстымі. Важым кожная па 95 кілаграмаў. Але Валя на два кілаграмы ўжо змагла схуднець за месяц. А я сёння ўстала на вагі і была амаль 97 кілаграмаў».

Праўладныя артысткі дадалі, што ніколі не думалі, што могуць так распаўнець — звычайна іх вага была ажно на 40 кілаграмаў менш (55‑57 кілаграмаў). Цяпер просяць у падпісчыкаў парады, як схуднець і вярнуцца да звыклых лічбаў на вагах.

Гісторыю не мог праігнараваць блогер «О(б)суждаем» Глеб Сямёнаў. Ён пажартаваў у сторыс: «Ну і чый праклён у выніку перамог, ведзьмачкі?».

Справа ў тым, што Груздзевы любяць распавядаць пра свае звышздольнасці (выхваляюцца, што калісьці даўно над імі ў Манголіі правялі нейкі таямнічы рытуал). Праз сваю любоў да магіі сёстры сёлета трапілі ў скандал, калі на шоу АНТ «Яшчэ не вечар» накрычалі на святара.

Яны не аднойчы ў інстаграме пагражалі Сямёнаву праклёнамі і спрабавалі напужаць «прароцкімі» снамі пра яго.

Дарэчы, тэма харчавання для артыстак сапраўды стаіць даволі востра. Мінулы раз, калі Глеб датэлефанаваўся да Валянціны Груздзевай, яна пачала шкадаваць беларусаў у Польшчы праз тое, што яны быццам бы не могуць набыць нармальнага мяса.

Каментары38

  • парады
    05.08.2026
    парады даўно галоўны дыетолаг даў -
    Ну зачэм ты на нач вместе с этай бульбай жрош мяса и лажышся спать? Как ты будешь спать? Не еш с мясам, съеш с сялёдкай!
    не слухаліся свайго бацьку, вось і вынік
  • Злодзей
    05.08.2026
    Ну так вяжома ж! Не Еўропа! Мяса хапае.
  • мясакамбінат
    05.08.2026
    Цікавей было б даведацца як там абстаяць справы з прафілакторыямі для цялят.

Цяпер чытаюць

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта50

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта50

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць