Грамадства33

Эвакуяваны з Беларусі Аляксей Санчук — барабаншчык пратэстаў-2020

Ён адсядзеў шэсць гадоў.

Аляксей Санчук — легендарны барабаншчык пратэстаў 2020 года — эвакуяваны разам з сям'ёй, паведаміў у сваім тг-канале Андрэй Стрыжак.

Аляксей — удзельнік групы барабаншчыкаў, што трымалі рытм падчас маршаў у 2020 годзе. Сілавікі вырашылі што ён адзін з арганізатараў і далі яму шэсць гадоў. На сёння тэрмін, што цалкам адсядзеў Аляксей, самы доўгі для палітвязня, які апынуўся на волі.

Пасля вяртання дахаты, Аляксея хацелі паставіць на прэвентыўны нагляд — гэта амаль такі ж жорсткі рэжым як «хатняя хімія». То-бок, працяг пакарання. Таму сям'я звярнулася да каманды эвакуацыі і была паспяхова вывезеная ў бяспечную краіну, паведаміў Андрэй Стрыжак і прапанаваў падтрымаць гэтую смелую і рашучую сям'ю ў іх новым жыцці — справа гонару!

Каментары3

  • Ллл
    03.08.2026
    Як там Франаку "ніхто столькі сядзець не будзе" не ікаецца?
  • .
    04.08.2026
    Да чаго ў гэтай навіне Стрыжак? Ён не кажа, хто займаўся эвакуацыяй - гэта ясна толькі ўскосна па спасылцы з назвай ProEvac (старая каманда эвакуацыі, якая раней была часткаю BySol, пасля аддзялілася). Але не кожны здагадаецца.

    Падобна на старыя піяр-гульні. Той, хто расказвае добрыя навіны, выглядае тым, хто непасрэдна займаўся задачай. У леташніх інтэрв’ю такі падыход крытыкавалі старыя ўдзельнікі каманды BySol. Тады яшчэ, да скандалу з дыкпікамі, яны дамаўляліся прыпыніць гэтую практыку.
  • Жора
    05.08.2026
    Пасля таго, як і Польшча, і Летува, і Латвія збудавалі плот з Беларуссю - з камерамі, ік-датчыкамі і дронамі, "эвакуацыя" існаваць перастала. Ляснымі сцежкамі ніхто ўжо не ходзіць. А банальны пераезд мяжы - якая ж "эвакуацыя".

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць