Грамадства

«Белавія» назвала топ-5 самых загружаных маршрутаў

За сем месяцаў 2026 года нацыянальны авіяперавозчык павялічыў пасажырапаток амаль на 15% у параўнанні з аналагічным перыядам 2025 года. 

Фота: Lookby.Media

З пачатку года кампанія перавезла амаль 1,3 млн пасажыраў, паведамляецца на сайце авіяперавозчыка.

Са студзеня авіякампанія выканала больш за 10,5 тыс. рэйсаў, што на 3,7% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, а таксама перавезла амаль 1,3 млн пасажыраў, што на 14,6% больш, чым за студзень — ліпень 2025 года.

Калі параўноўваць месяц да месяца, то ў ліпені 2026 года «Белавія» выканала 1842 рэйсы, што на 8,3% больш, чым у ліпені 2025 года (1701). 

Што датычыцца ўзроўню запаўняльнасці крэслаў, то ў гадавым выражэнні гэты паказчык павялічыўся ўсяго на 0,5%. Так, за сем месяцаў 2026 года ён склаў 84,9%, тады як за аналагічны перыяд мінулага года — 84,4%.

У цэлым за сем месяцаў 2026 года пяцёрка гарадоў з найбольшай запаўняльнасцю рэйсаў выглядае так: Матала (Шры-Ланка), Нячанг (В'етнам), Санья (Кітай), Стамбул, Тэль-Авіў.

Пры гэтым топ-5 за ліпень 2026 года адрозніваецца: на першым месцы — Тэль-Авіў, на другім — Батумі, на трэцім — Уфа. Замыкаюць пяцёрку Екацярынбург і Тбілісі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай13

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Усе навіны →
Усе навіны

У маскоўскім інстытуце, якім кіруе сябар Пуціна, сабралі пажылых малпаў для стварэння «эліксіру даўгалецця»13

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт11

Беларуска расказала, як «памерла» праз уласную няўважлівасць

У Добрушскім раёне мужчына злавіў таўсталобіка вагой амаль 30 кілаграмаў ФОТАФАКТ

У гераічнага сабакі Патрона з'явіліся нашчадкі ФОТАФАКТ2

Кіркевіч пра «Быхаўскую мадонну»: Ціхі бяздумны погляд у нікуды — скульптар злавіў стан душы лукашэнкаўскай Беларусі20

У мінскім ГУМе санстанцыя закрыла кафетэрый і сталовую2

Каля мінскай Камароўкі налета адкрыюць вялізны гастрамол

Мінскі Dana Mall атакавалі прусакі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай13

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю», гатовая паскараць працэс на перамовах з Украінай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць