Грамадства33

Зноў мяняюць сістэму школьнага харчавання

З 1 верасня ў школьных сталовых Беларусі з’явяцца новаўвядзенні. Адпаведныя змены сваёй пастановай зацвердзіў урад.

Фота: «Мінск-навіны»

Цяпер пры аднаразовым харчаванні ў школах увядуць адзіны фармат прыёму ежы. У першую змену яго будуць называць другім сняданкам, а ў другую — падвячоркам. Ён будзе складацца з трох кампанентаў: салаты, гарачай стравы і напою.

Таксама школьнікаў пачнуць дзяліць на тры ўзроставыя групы: вучні 1— 5‑х класаў, 6— 8‑х класаў і 9— 11‑х класаў. Цяпер харчаванне арганізаванае паводле іншага прынцыпу — для дзяцей 6—10 і 11—18 гадоў. Чакаецца, што новая сістэма дазволіць больш дакладна ўлічваць фізіялагічныя патрэбы дзяцей рознага ўзросту.

Урэшце, з 1 верасня на 5% павялічыцца памер грашовых нормаў на харчаванне школьнікаў. Пасля гэтыя сумы будуць штогод аўтаматычна павялічвацца з улікам росту рознічных цэн на прадукты.

Таксама плануецца пашырыць пералік прадуктаў, якія можна выкарыстоўваць для прыгатавання школьных страў. У меню могуць з’явіцца больш гатовых паўфабрыкатаў — мясных, рыбных, мучных, агароднінных і іншых, калі яны адпавядаюць патрабаванням для дзіцячага харчавання.

Акрамя таго, будуць знятыя абмежаванні на выкарыстанне некаторых прадуктаў, у тым ліку хлебабулачных вырабаў, сала і мясных паштэтаў.

У школьных сталовых таксама плануюць усталёўваць вендынгавыя аўтаматы з ежай і напоямі. Асноўны акцэнт у іх асартыменце будзе зроблены на прадукцыю беларускіх вытворцаў.

Пра планы змяніць падыход да школьнага харчавання стала вядома яшчэ вясной падчас працоўнай групы, якую праводзіў кіраўнік урада Аляксандр Турчын.

Тэма школьнага харчавання раней абмяркоўвалася на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі ў кастрычніку 2025 года. Тады Аляксандр Лукашэнка звяртаў увагу на тое, наколькі цяперашняе меню адпавядае густам і патрэбам школьнікаў. У канцы 2025 года ў школах таксама пачалі выпрабоўваць новы варыянт меню.

Каментары3

  • Ёсік
    05.08.2026
    У апараты напіхаюць расейскіх сэндвічаў, галоўнае, каб айчынны вытворца, а Беларусь з расеяй адзіная хаўрусная дзяржава.
  • Ежа для розуму
    05.08.2026
    Сярэдняя адукацыя - 10 гадоў. Ні 11, ні 12, як было. Сьняданак, падвячорак - гэта вельмі добра і важна. Але ж гэта не сталоўка, а школа. Калі профільнымі пытаннямі займацца будуць?
  • Ганка
    05.08.2026
    « Ён будзе складацца з трох кампанентаў: салаты, гарачай стравы і напою.»
    Дык супоў больш ня будзе ці што?

Цяпер чытаюць

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я не маю намеру з гэтым мірыцца». Кіраўнік МУС Літвы хоча праверыць дзейнасць Вольгі Карач16

Z-блогерцы Таццяне Манцян далі 1,5 года калоніі. Яна заклікала да гвалту ў дачыненні да «сацыяльнай групы асоб «ахранота»19

Дроны з пярцовым спрэем, чатырохногія робаты і штучны інтэлект. Як Японія тэхналогіямі абараняецца ад мядзведзяў2

Жанчына са Смаргонскага раёна дапамагла вярнуць бацькам чатырохгадовага хлопчыка10

«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў8

Беспілотнік на выходных заляцеў у Брэсцкую вобласць і накіраваўся да мяжы з Польшчай3

«Здарылася тое, чаго баяліся». Падрабязнасці падзення роўпджампера з вышкі пад Мінскам7

Рубіа заявіў пра праграмны збой у сістэме ранняга папярэджання Украіны11

«У 2015‑м выйграў $10 тысяч». Беларусы ўзгадваюць, як і колькі выйгравалі ў латарэі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»17

23‑гадовага афіцэра брыгады спецназа асудзілі на 19 гадоў за «здраду дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць