Грамадства4848

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць

З кожным годам колькасць атрымальнікаў павялічваецца.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Польскі пашпарт мае шалёную папулярнасць у беларусаў

Беларусы займаюць другі радок пасля ўкраінцаў па колькасці атрымальнікаў польскага пашпарта. Праўда, калі глядзець на даныя з папраўкай на агульную колькасць насельніцтва саміх Беларусі і Украіны, то папулярнасць атрымання польскага пашпарту самая вялікая менавіта ў беларусаў.

Адметна, што на трэцім месцы ідуць расіяне, праўда, з вялікім адставаннем.

Калі летась польскі пашпарт атрымалі каля 10 тысяч украінцаў і каля 6500 беларусаў, то расіян было ўсяго 759 чалавек, але гэта не замінае ім займаць трэці радок, прычым далёка не першы год.

Агулам атрымліваецца, што ў 2025 годзе з 19 тысяч новых грамадзян Польшчы — 17 тысяч (або 90%) прыпадае на ўкраінцаў, беларусаў і расіян.

Каля 60% атрымальнікаў польскага грамадзянства складаюць асобы, якія маюць польскае паходжанне.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Колькасць беларусаў з польскім пашпартам расце кожны год

У 2022 годзе польскае грамадзянства атрымалі 3400 беларусаў.

У 2023‑м ужо каля 4400 беларусаў сталі грамадзянамі Польшчы.

У 2024‑м грамадзянамі Польшчы сталі амаль 5700 беларусаў.

Па выніках 2025 года гэтая лічба дасягнула 6500 чалавек.

Атрымліваецца, што толькі за апошнія чатыры гады польскі пашпарт атрымалі каля 20 тысяч грамадзян Беларусі.

І як бачна па статыстыцы, колькасць новых грамадзян Польшчы з ліку грамадзян Беларусі стабільна расце. Для параўнання, у 2020‑2021 гадах польскія пашпарты атрымлівалі каля 2100 беларусаў штогод.

І калі Польшча не ўнясе змены ў законы, якія рэгулююць атрыманне грамадзянства (а такія размовы гучаць усё часцей), то лічба беларусаў, якія атрымліваюць польскі пашпарт, працягне расці. З кожным годам усё больш беларусаў дасягаюць той часавай адзнакі, пасля якой можна падавацца на атрыманне грамадзянства, нават не маючы польскіх каранёў.

Каментары48

  • Arthur Gay Co.
    03.08.2026
    І вельмі добра. Польшчы патрэбныя разумныя і адукаваныя, калі Луке не патрэбныя ;)
  • Супраць папулізму
    03.08.2026
    А што вас уражвае? У Польшчы рост насельніцтва за 2025 год -164 тыс, гэта з улікам 19тыс. новых грамадзян. Навошта мяняць заканадаўства, каб было -200тыс. што год? Ці можа пакістанцаў паклікаць? Я разумею, што польчскі ліхтарат вядзецца на папулізм, але ж лічбы кажуць адваротнае.
  • Хмм
    03.08.2026
    Хмм, придумай ник.

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць