Свет77

Трамп сказаў спонсарам, што бачыць Джэй Дзі Вэнса наступным прэзідэнтам ЗША

«У канчатковым рахунку, нам трэба абраць Джэй Дзі».

Фота: Chip Somodevilla/Getty Images 

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас прыватнай гутаркі з донарамі заявіў, што хацеў бы бачыць перамогу віцэ-прэзідэнта Джэй Дзі Вэнса на прэзідэнцкіх выбарах 2028 года, паведамляе The Washington Post спасылкай на дзве крыніцы.

«У канчатковым рахунку, нам трэба абраць Джэй Дзі», — прыводзіць выданне словы Трампа.

Паводле звестак WP, гэтая заява сведчыць пра гатоўнасць Трампа публічна падтрымаць Вэнса. Разам з тым, як адзначаецца ў матэрыяле, выказванне разыходзіцца з рыторыкай Трампа цягам апошняга года, калі ён публічна падаграваў канкурэнцыю за сваю прыхільнасць паміж Вэнсам і дзяржсакратаром Марка Рубіа.

Разам з тым шэсць іншых дарадцаў і саюзнікаў Трампа папярэдзілі, што яны не ўпэўненыя ў канчатковым выбары Вэнса, паказаўшы, што прэзідэнт ЗША агучвае розныя пазіцыі розным людзям і яшчэ можа перадумаць. Памочнікі Трампа, як піша газета, сыходзяцца ў меркаванні, што прэзідэнт адкладзе падтрымку, каб не выглядаць «кульгавай качкай».

Вэнс і Рубіа пакуль не заяўлялі пра намер удзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі. Рубіа ўжо балатаваўся ў 2016 годзе, але выйшаў з гонкі пасля паразы на праймерыз ад Трампа.

Наступныя прэзідэнцкія выбары ў ЗША пройдуць у лістападзе 2028 года.

Згодна з 22‑й папраўкай да Канстытуцыі ЗША, прынятай у 1951 годзе, знаходжанне на пасадзе прэзідэнта абмежавана двума тэрмінамі. Яна была прынята пасля таго, як Франклін Рузвельт чатыры разы выйграваў выбары.

Каментары7

  • Ладно
    06.08.2026
    Но Рубио круче)). И мне кажется у него больше шансов.
  • Arthur Gay Co
    06.08.2026
    Джэй дзі для белых амерыканцаў - здраднік, бо жанаты на жанчыне з Індыі і дзеці ў яго не белыя. Трэба быць зусім адбітым на галаву каб думаць што выбаршчыкі РэспубліКККанскай партыі будуць галасаваць на кагосьці такога - недачалавека ў іх вачах. Яшчэ і сябра Пітэра Ціля (ЛГБТ мільярдэр і сябра Джэфры Эпсціна і сябра Ілана Маска (таксама сябра Джэфры Эпсціна).
    Рубіо крутой дзядзька за якога будуць галасаваць латынасы і каталікі.
  • Пікдзікавіч
    06.08.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»4

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка мае намер змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у мінскіх дварах17

«Усе былі ў шоку». Беларуская айцішніца расказала, чаму выбрала для жыцця Венесуэлу2

Памёр акадэмік Аляксандр Ільюшчанка3

У Чэхіі паліцыянты выехалі ратаваць параненую казулю. З гэтага выйшаў адзін смех2

Ва Украіну ўпершыню з асобным візітам прыляцеў кіраўнік МЗС Індыі1

Памёр акадэмік Аляксандр Міхалевіч

Вытворца папулярнага джыну разарваў ліцэнзійнае пагадненне з беларускай «дачкой» Pernod Ricard2

У краінах Афрыкі чуткі пра «крадзеж геніталій» прывялі да дзясяткаў забойстваў10

У працы ChatGPT, Claude і Grok адбыўся маштабны, але кароткі збой1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»4

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць