Свет33

У Падмаскоўі загарэўся галоўны навуковы інстытут «Раскосмаса»

У горадзе Каралёў Маскоўскай вобласці адбыўся пажар на тэрыторыі Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута машынабудавання (ЦНДІмаш). Пра гэта паведамілі расійскія СМІ са спасылкай на экстранныя службы.

Фота з сацсетак

Паводле папярэдняй інфармацыі, узгаранне мае тэхнагенны характар. Для яго ліквідацыі ратавальнікі Маскоўскай вобласці звярнуліся па дапамогу да падраздзяленняў МНС Масквы.

Пакуль няма афіцыйных звестак пра прычыны пажару, маштабы пашкоджанняў або магчымых пацярпелых.

Фота з сацсетак

Незадоўга да здарэння Расавіяцыя ўводзіла часовыя абмежаванні на працу аэрапортаў Дамадзедава, Унукава і Жукоўскі. Такія меры ў Расіі часта прымаюцца пры пагрозе атак беспілотнікаў. Аднак афіцыйна сувязь паміж гэтымі падзеямі і пажарам пакуль не пацверджаная.

Цэнтральны навукова-даследчы інстытут машынабудавання з'яўляецца галоўным навуковым цэнтрам дзяржаўнай карпарацыі «Раскосмас» і адной з ключавых устаноў расійскай касмічнай галіны. Інстытут займаецца даследаваннямі і распрацоўкамі ў сферы ракетна-касмічнай тэхнікі, а яго напрацоўкі выкарыстоўваюцца пры стварэнні балістычных ракет, навігацыйных сістэм і спадарожнікаў, у тым ліку прызначаных для разведкі.

Каментары3

  • гэта яно
    05.08.2026
    Ракета SpaceX, імаверна, ужо сутыкнулася з ЦНДІмаш!
  • Не все так однозначно
    05.08.2026
    Ахаха, пацаки всё курят и курят, а обломки падают и падают.
  • Жыгар
    05.08.2026
    гори-гори ясно, чтобы не погасло

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць