Грамадства1717

Статкевіч: Усе спробы выціснуць мяне з Беларусі былі марныя. Я не пакіну краіну

«У нас з жонкай ёсць правіла: калі мы дома, мы не абмяркоўваем, што плануем рабіць», — палітык расказаў нямецкай газеце Zeit пра сваё цяперашняе жыццё.

DIE ZEIT: Спадар Статкевіч, мы не можам сустрэцца асабіста, бо вы жывяце ў Беларусі — краіне, у якую заходнія журналісты амаль не могуць прыехаць. Таму мы вядзём гэтую размову па відэасувязі. Наколькі свабодна вы ўвогуле можаце гаварыць?

Мікалай Статкевіч: Я магу гаварыць свабодна. Кажу тое, што думаю і лічу патрэбным. Апрача таго, мне пашанцавала.

ZEIT: У якім сэнсе?

Статкевіч: Мая жонка — юрыстка. Яна вельмі перажывае за мяне. Перад публікацыяй яна разам са мной прагледзіць усё інтэрв'ю і скажа: з гэтым выказваннем табе лепш быць асцярожным, бо за яго цяпер даюць дванаццаць гадоў турмы, а за гэтае — дзесяць. (смяецца)

ZEIT: Некалькі месяцаў таму вы выйшлі на волю пасля шматгадовага зняволення, але, у адрозненне ад іншых вядомых былых палітвязняў Беларусі, засталіся ў краіне. Вы апошні вядомы апазіцыянер, які яшчэ жыве ў краіне. Наколькі свабодным вы сябе адчуваеце?

Статкевіч: Цалкам свабодным. Але ведаю, што гэта можа змяніцца ў любы момант. Улады маўчаць пра мой статус. Мяне памілавалі? Ці толькі часова выпусцілі, каб я паправіў здароўе, — а калі мне стане лепш, мушу дасядзець рэшту тэрміну?

ZEIT: Вас затрымалі ў маі 2020 года, калі вы арганізоўвалі мірныя пратэсты за свабодныя прэзідэнцкія выбары, на якіх Аляксандру Лукашэнку быў кінуты выклік, а пазней асудзілі на 14 гадоў зняволення.

Статкевіч: Я не ведаю свайго юрыдычнага статусу, і на мае афіцыйныя запыты ніхто не адрэагаваў. Пасля майго вызвалення прэс-сакратарка Лукашэнкі заявіла на дзяржаўным тэлебачанні, што мяне памілавалі, хоць я ніколі пра гэта не прасіў. Але я паняцця не маю.

ZEIT: Сёлета ў студзені вы перанеслі ў калоніі інсульт, праз месяц выйшлі на волю.

Статкевіч: Думаю, рэжым не хацеў несці адказнасць, калі б я памёр у зняволенні. Хоць гэты інсульт быў выкліканы штучна — мне адмаўлялі ў жыццёва неабходных леках. Калі я пакідаў турэмную бальніцу, мне было вельмі цяжка гаварыць, але мой стан лепшае.

ZEIT: Многія зняволеныя памерлі ад нечалавечых умоў утрымання.

Статкевіч: Цяпер прадстаўнікі рэжыму, відаць, спадзяюцца, што пастаянны страх зноў апынуцца за кратамі давершыць сваю смяротную справу. Або што я нарэшце пакіну Беларусь, каб лячыцца за мяжой. Прапаноў хапала — дарэчы, і з Германіі, дзе жывуць мае дочкі і ўнукі. Вельмі дзякую за гэта! Рэжым тут пастаянна ўскладняе мне жыццё, каб я нарэшце знік з краіны.

ZEIT: Якім чынам?

Статкевіч: Калі я выйшаў, у мяне не было нават пашпарта, а ён быў патрэбны, каб атрымаць медычную дапамогу. Пазней, калі мне стала лепш, чыноўнікі вярнулі мне пашпарт. Апрача таго, наш дом зносяць. Мы жывём у так званым гарадку навукоўцаў у Мінску, які плануюць перабудаваць, — працэс ідзе ўжо даўно, а пасля майго вызвалення яго яшчэ і паскорылі, што дакладна не выпадковасць. Але ўсе спробы выціснуць мяне з Беларусі былі марныя. Я не пакіну краіны.

ZEIT: За вамі сочаць, вас пераследуюць?

Статкевіч: Галоўная задача беларускай спецслужбы, КДБ, — змагацца з палітычнымі праціўнікамі. Было б наіўна думаць, што апошні апазіцыянер, які тут яшчэ публічна выказваецца, не знаходзіцца пад асаблівым наглядам. У нас з жонкай ёсць правіла: калі мы дома, мы не абмяркоўваем, што плануем рабіць.

Каментары17

  • а смысл-то в чем?
    06.08.2026
    если бы за ним стояла влиятельная многочисленная партия, народное движение в сотни тысяч человек, то имело бы смысл оставаться в стране в надежде снести режим, а не сбежать,как сделала Тихановская, имевшая тогда реальную поддержку миллионов.

    А так разумнее было бы поехать к детям и внукам
  • Нажаль ўсё тлумачыцца проста
    06.08.2026
    Вось і высветлілася прычына, чаму Статкевіча не садзяць - каб не псаваць статыстыку (каб не памёр на тэрыторыі турмы).
  • Галоўнае
    06.08.2026
    Рэд. Дзякуй, не спачатку не заўважылі

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці32

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрабачанне забараняе ваюючым краінам прымаць конкурс — новыя правілы1

Каталікі просяць памаліцца аб выздараўленні Тадэвуша Кандрусевіча2

У смяротным ДТЗ з беларусамі ў Грузіі 15 чалавек атрымалі траўмы, сярод іх — дзеці1

Зяленскі расказаў, што менавіта дапаможа Украіне перажыць зіму8

Пуцін упершыню прыехаў на Курылы. Японія выказала рашучы пратэст8

«Вы бачылі шпалеры ад забудоўшчыка? Гэта ж страшны сон». За што крытыкуюць дзяржаўны рамонт у кватэрах для чаргавікоў?10

Салават у Башкартастане атакуюць украінскія дроны1

Памёр Чжу Жунцзі — чалавек, які ператварыў Кітай у наймагутнейшую гандлёвую дзяржаву4

Севастопаль застаўся без святла пасля начных атак УСУ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці32

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць